Рус Бел Eng

«Вялікае мастацтва артылерыі» прэзентавалі ў магілёўскай Ратушы

Музей гісторыі Магілёва прэзентаваў кнігу Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі». Нямецкае выданне 1676 года змаглі ўбачыць усе жадаючыя.

337 гадоў – менавіта такі ўзрост набытка музея. Большую частку свайго існавання кніга не зыходзіла з першых пазіцый па сваёй запатрабаванасці. У асяроддзі навукоўцаў-гісторыкаў добра ведаюць, што трактат Семяновіча вывучаў Напалеон. Акрамя таго, «Вялікае мастацтва артылерыі» карысталася вялікім аўтарытэтам сярод ваенных у Еўропе.

Трактат перажыў шматлікія пераклады і выданні. Усяго іх вядома каля 30-ці. Магілёў стаў уладальнікам нямецкага варыянта кнігі. «Набыць трактат мы змаглі за кошт дабрычынных ахвяраванняў насельніцтва, - адзначыў дырэктар музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў. - Першапачаткова планавалі купіць за 15 тысяч еўра французкае выданне 1651 года, але падчас працы над гэтай книгай да нас прыйшлі новыя звесткі аб нямецкім варыянце, які каштаваў у тры разы танней».

Казімір Семяновіч вядомы як шляхціч Вялікага княства Літоўскага, інжынер і тэарэтык артылерыі. У трактаце аўтар апісаў канструкцыі гармат і ракет, тэхналогію вырабу пораху. На прэзентацыі можна было пазнаёміцца з кнігай падрабязна: з гравюрамі, тэкстам, ацаніць стан рарытэта. У музеі ўжо мараць пра тое, каб зрабіць пераклад кнігі на беларускую ці рускую мовы.

Ганаровым госцем на прэзентацыі стаў студэнт з Мінска Андрэй Радкоў. Ён садзейнічаў таму, каб магілёўскі музей набыў Статут ВКЛ, а таксама кнігу Семяновіча. Гэта было няпроста, бо з’яўленне «Вялікага мастацтва артылерыі» на аўкцыёнах сусветнага кніжнага рынку зараз вялікая рэдкасць.

Адразу пасля прэзентацыі кніга не будзе экспанавацца. Наступны раз яе можна будзе ўбачыць пасля набыцця музеем спецыяльнай вітрыны з сістэмай кліматкантролю і сігналізацыяй.

У экспазіцыйнай зале музея плануюць паступова размясціць усю калекцыю старажытных кніг, якія маюцца у фондах магілёўскай скарбніцы гісторыі.

Па матэрыяле «Радыё Магілёў»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

18.05.2018 - 21:03 | Могилевский областной драмтеатр отпраздновал 130-летие

Могилевский областной драматический театр сегодня отпраздновал свое 130-летие.

18.05.2018 - 08:59 | Первый республиканский конкурс-пленэр мастеров резьбы по дереву «Перевоплощение дерева» пройдет в Бобруйске

Республиканский конкурс-пленэр мастеров резьбы по дереву «Перевоплощение дерева» пройдет впервые с 22 по 29 июня на базе ОАО «ФанДОК» в Бобруйске. Об этом сообщили в пресс-службе концерна «Беллесбумпром».

16.05.2018 - 10:47 | Более 30 видов домашнего сыра предложат гостям гастрономического фестиваля «Гаспадарчы сыр» в Славгороде

Седьмой гастрономический фестиваль «Гаспадарчы сыр» пройдет 26 мая в Славгороде. Об этом сообщает сайт местного райисполкома.

15.05.2018 - 11:29 | Гран-при Международного фестивального проекта «Звездочет» остался в Могилеве

В минувшие выходные Могилев превратился в центр фестивального туризма. Поводом стал хореографический этап международного проекта «Звездочет». Масштабное мероприятие стартовало в регионе в начале года и совпало  с присвоением областному центру статуса «Молодежной столицы Беларуси- 2018».

14.05.2018 - 09:52 | Могилевский областной драмтеатр готовит спектакль «Таямніца старой ратушы» на белорусском языке

Могилевский областной драмтеатр готовит спектакль «Таямніца  старой  ратушы» на белорусском языке. Премьера запланирована на 15, 16 и 30 мая.