Вверх

Вы здесь

Вялікае перасяленне

Падчас асабістых прыёмаў старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміру Даманеўскаму даводзіцца тлумачыць грамадзянам змяненні ў Жыллёвым кодэксе.

Гэтым разам магчымасць падзяліцца набалелым была ў 14 чалавек. Іх праблемы інакш, чым балючымі, не назавеш. Па адным і тым жа пытанні ад імя жыхароў пяці дамоў па вуліцах Заслонава і Будаўнікоў звярнуліся адразу некалькі магіляўчан. Двухпавярховікі, дзе яны жывуць, у свой час здаваліся без выгод. Але людзі атрымлівалі ордэры як на кватэры і здымаліся з чаргі на жыллё. Пытанні ўзніклі пасля таго, як некалькі гадоў таму ў Магілёве «Будтрэст №12», на балансе якога знаходзяцца гэтыя больш чым паўвекавой даўніны пабудовы, стаў перасяляць жыхароў у інтэрнаты. З тымі, хто быў не згодны, размова ішла праз суд. «Вялікае перасяленне» працягваецца. Сёлета такі лёс напаткаў дом № 29 па вуліцы Заслонава. Жыхары ў роспачы, асабліва тыя, каму ўжо засталося недалёка да пенсіі. Шанцаў пабудаваць уласнае жыллё ў іх няма. Людзі спадзяюцца, што іх дамам будзе нададзены статус жылых. На прыём да губернатара яны прыйшлі з архіўнымі дакументамі, якія пацвярджаюць, што пры будаўніцтве іх дамы мелі такі статус. Вось толькі чамусьці адпаведнай дакументацыі няма ў Будтрэсце. Губернатар даў даручэнне адказным службовым асобам разабрацца з праблемай і праінфармаваць гараджан.

Сужэнцы з Магілёва прыйшлі ў спадзяванні, што ім дапамогуць урэгуляваць сітуацыю з будаўніцтвам іх дома. Праз непрыязныя адносіны з суседам, які таксама будуецца, справа зайшла ў тупік. Як высветлілася, пры праектаванні былі зроблены памылкі, якія пагоршылі становішча заяўнікаў.

Яшчэ для двух магіляўчан падставай для звароту стаў нездавальняючы стан фасада школы №18 і прылеглай да яе тэрыторыі. Яны лічаць, што лесвіца, якая вядзе да школы, уяўляе небяспеку, бо не мае парэнчаў. А дарогі тут такія, што можна зламаць ногі. Жыхарка вёскі Цішоўка паскардзілася на Магілёўскі райвыканкам, які не прымае мер у дачыненні да яе суседа. Яна бачыць прамую сувязь паміж яго будаўніцтвам і падтапленнем яе падвала. Заяўніца з аграгарадка Рэчкі незадаволена тым, што на вуліцы Ніжняя, дзе яна жыве, дагэтуль няма каналізацыйнай сеткі. Яна сцвярджае, што пытанне будаўніцтва разглядалася не аднойчы і на розных узроўнях. Жанчына спадзяецца, што вуліца ўсё ж такі будзе ўключана ў наступную праграму «Чыстая вада» і грошы на гэта знойдуцца.

Уладзімір Даманеўскі даручыў адпаведным службам яшчэ раз дасканала вывучыць пытанні, якія прагучалі падчас прыёму, і ў кароткія тэрміны прыняць меры па іх вырашэнні. Заяўнікі павінны атрымаць па выніках сваіх зваротаў аргументаваныя адказы.

- Можна канстатаваць, што шэраг пытанняў, якія раней паступалі, страціў сваю актуальнасць, - падвёў вынікі прыёму кіраўнік вобласці. - У гэтым вялікая заслуга гарадскіх службаў, якія шмат чаго робяць па добраўпарадкаванні. Разам з тым застаюцца нявырашанымі праблемы водаправоднага абслугоўвання і водаадвядзення ў індывідуальнай забудове. У першаю чаргу гэта датычыцца Магілёўскага раёна, дзе цяпер актыўна вядзецца будаўніцтва. Другое пытанне, якое сёння падымаецца, забеспячэнне жыллём. Мы не паспяваем праводзіць тлумачальную працу і даводзіць да людзей змяненні ў Жыллёвым заканадаўстве. Людзі звяртаюцца з абгрунтаванымі, на іх погляд, праблемамі, але мы бачым, што яны выходзяць за рамкі дзеючага заканадаўства. Прыходзіцца падчас прыёму тлумачыць, як выйсці з гэтай сітуацыі.

Што датычыцца школ, то мы шмат увагі надаём наяўнасці агароджы вакол адукацыйных устаноў, як таго патрабуе Міністэрства адукацыі, адпаведнай дарожнай разметцы і знакам, каб на шляху школьніка не было пагрозы для яго бяспекі. Некаторыя школы сапраўды патрабуюць капітальнага рамонту фасадаў. Мы абмяркоўвалі гэта яшчэ на пасяджэнні ў гарвыканкаме і вызначылі для сябе, што пры фарміраванні бюджэту на наступны год будзем улічваць прывядзенне іх у парадак. У планах 18-я і 7-я школы ў Магілёве - зоймемся імі ў першую чаргу.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения