Вверх

Вы здесь

Вяртанне дадому

На адкрыцці экспазіцыі ў гонар сваіх славутых продкаў іх нашчадак Андрэй Дараган ледзь стрымліваў слёзы.

На ўрачыстую цырымонію ў Асіповічы праўнук былога ўладальніка асіповіцкіх земляў прыехаў разам з жонкай Ланай. Летась ён перадаў мясцоваму гісторыка-краязнаўчаму музею звыш 370 розных прадметаў, якія належалі яго шляхетнаму роду. Амаль год спатрэбіўся на тое, каб узаконіць замежны багаж, аформіць належным чынам падораныя рэчы і ўвасобіць у жыццё ўнікальны праект, прысвечаны роду Дараганаў.

Ад школьнай экспазіцыі да раённай

Для Асіповіч гэта наогул знакавае прозвішча. У пачатку мінулага стагоддзя менавіта Дараганы зрабілі для райцэнтра неацэнны падарунак. Дзякуючы ім тут з’явілася ветка чыгункі ад Асіповіч да Старых Дарог, паміж вёскамі Крынка і Дараганава была насыпана дарога, адкрыліся лесапільня, бровар і яшчэ шмат чаго. Пасля рэвалюцыі гэтае прозвішча было незаслужана выкраслена з гісторыі, а маёнткі галоўных рэалізатараў наватарскіх ідэй Восіпа і Мацвея вар’яцкі разрабаваны. Але амаль праз 100 гадоў яны зноў вяртаюцца ў Асіповічы. Экспазіцыя абяцае стаць сапраўднай іскрынкай гэтага раёна.

Экспанатаў, якімі падзяліўся праўнук Восіпа Дарагана, шмат: ледзь умясцілася ў 5 залах маладзёжна-падлеткавага цэнтра «Равеснік». Але самі па сабе яны б засталіся проста рэчамі, якія з часам перасталі б існаваць ці трапілі ў прыватныя калекцыі. І супрацоўнікі Асіповіцкага гісторыка-краязнаўчага музея пад кіраўніцтвам дырэктара Антаніны Сцяпанавай зрабілі ўсё магчымае для таго, каб прыдаць годнае афармленне гэтаму шчодраму падарунку. Шукалі па вёсках старадаўнюю мэблю, якая так добра перадае эпоху таго часу. Дамаўляліся з камандаваннем суседняй воінскай часці, каб дапамаглі прывезці і разгрузіць. У вольны час шылі шторы і абрусы для ўпрыгожвання зал, клеілі шпалеры, нават сваімі рукамі рабілі камін і грубку. Па дзяржпраграме «Культура Беларусі», на жаль, нічога летась не атрымалі. І калі б не райвыканкам, які выдаткаваў 50 мільёнаў рублёў, было б цяжка давесці справу да канца.

На адкрыцці выставы Андрэй і Лана выглядалі вельмі шчаслівымі. Шчыра дзякавалі ўсім, хто дапамог ім у ажыццяўленні не таннай па цяперашніх часах ідэі. Сардэчна абдымалі дырэктара школьнага музея Дараганаўскай школы Жанну Караленю. Па сутнасці, адраджэнне ўзаемаадносін пачалося з яе. Гэта яна некалькі гадоў таму знайшла парыжскі адрас прапраўнучкі Восіпа Дарагана Надзін Маршанд і падабрала ў лісце да яе такія словы, якія не пакінулі жанчыну абыякавай. І Надзін, якая ўпарта не адказвала ні на адно пасланне бадай 20 гадоў, адгукнулася. Яна падказала каардынаты іншых нашчадкаў, якія пачалі наведвацца ў свае былыя ўладанні. Сярод іх былі і Андрэй са сваёй жонкай Ланай. Менавіта тады яны выказалі думку стварыць асобны музей.

І цукеркі ў падарунак

Па-сапраўднаму рэдкіх экспанатаў у экспазіцыі шмат. Адзін сталовы сервіз «Blue Onіon», ці «Сіняя цыбуля» на 69 прадметаў чаго варты. Гэта фаянс славутай англійскай фірмы Джонсан Брос, цудоўны ўзор для якога быў прыдуманы яшчэ ў 1739 годзе. Мастаку трэба было зрабіць малюнак у кітайскім стылі. Але атрымалася нешта ўмоўнае, што нагадвала звычайную цыбулю. Хоць гэта быў гібрыд лімона, персіка і граната. Узор спажыўцам, тым не менш, спадабаўся і яго пачалі капіраваць іншыя мануфактуры.

У кожнай рэчы свая гісторыя і каштоўнасць. Напрыклад, косы і сярпы нагадваюць пра тое, што Дараганы былі працавітыя людзі, а жанчыны з іх роду, мяркуючы па насценных дыванах, лічыліся неблагімі майстрыхамі. Вялікая колькасць дарожных чамаданаў сведчыць, як шмат падарожнічала сям’я. А колькі гісторый магло б расказаць амаль стагадовай даўніны крэсла-качалка, якое перажыло перыяд эміграцыі. Яно так арганічна ўпісалася ў інтэр’ер, што здаецца, заўсёды стаяла тут каля каміна.

Не абышлося і без кур’ёзнай інтрыгі. Старшы навуковы супрацоўнік музея Марыя Саканцава ўзгадала, што, калі яна разбірала экспанаты, у адным з іх знайшла цукеркі. «Цікава было б даведацца, хто і ад каго іх тут хаваў?» — спыталася яна падчас азнаямленчай экскурсіі ў Андрэя і Ланы.

— Гэта быў невялікі сюрпрыз, і мы рады, што цукеркі знойдзены, — шчыра прызналася Лана. — Андрэй хацеў зрабіць вам прыемнае, маўляў, стоміцеся, адкрыеце чарговую каробку, а там — цукеркі. Так што частуйцеся!

Таямнічы абраз

Андрэй і Лана глядзелі на падораныя імі экспанаты і не ўтойвалі свайго здзіўлення.

— Усё так добра зроблена, так шмат цудоўных ідэй, — прызнаўся Андрэй. — Я вярнуўся дадому. Я адчуваю сябе тут, як дома! Мы рады, што рэчы тут. Нашы дзеці і ўнукі — гэта ўжо іншае пакаленне. Яны не так разумеюць каштоўнасць гэтых прадметаў, могуць іх разбіць, прадаць. Музей — найлепшы спосаб захаваць гісторыю роду.

Шчодрыя падарункі атрымаў не толькі асіповіцкі музей. Некалькі гадоў таму некаторыя рэчы сям’і папоўнілі фонды Ваенна-марскога музея ў Санкт-Пецярбургу. У 1918 годзе, незадоўга да ад’езду Дзмітрыя Восіпавіча Дарагана, у дзверы яго санкт-пецярбургскай кватэры нехта пастукаў. Гэта быў апрануты ў цывільнае карабельны каплан. Калі ён расхінуў крысы свайго плашча, Дзмітрый убачыў абраз: Хрыстос, які ідзе па вадзе. Каплан перадаў яму яго са словамі: «Вы набожны чалавек, доблесны афіцэр, я спадзяюся, што вы захаваеце гэты абраз».

— Наш дзед прасіў: калі будзе створаны карабель «Андрэй Першазванны», перадай гэты абраз у карабельную царкву, — расказвае Лана. — Але такога карабля няма, і мы перадалі яго ў санкт-пецярбургскі музей. Спадзяёмся, што гэта справядліва. А сюды мы прывезлі ўсё, што датычылася беларускага перыяду жыцця Дараганаў. І абяцаем: экспазіцыя будзе расці. Дома мы знаходзім новыя і новыя рэчы, якія плануем прывезці сюды.

Сужэнцы збіраюцца знайсці спонсараў, якія дапамогуць выкупіць для музея тыя рэчы, якія былі скрадзены ў 1918 годзе з асіповіцкага маёнтка. «Я асабіста бачыла ордэны і жэтоны Восіпа Фёдаравіча Дарагана, якія ён атрымаў у якасці начальніка Рыга-Арлоўскай чыгункі, — кажа Лана. — Яны павінны належаць гэтаму музею, як і іншыя сямейныя рэліквіі. Летам мы плануем зладзіць у Асіповічах вялікую сустрэчу Дараганаў, на якую ўжо запрасілі нашчадкаў з Францыі і Расіі. Разам мы абмяркуем, як дзейнічаць далей». А яшчэ Лана паабяцала, што экспазіцыю «Сям’я Дараган» заўсёды будуць упрыгожваць жывыя кветкі. Каб у кожнага, хто сюды прыйдзе, складалася ўражанне: гаспадары дома, проста яны на хвілінку выйшлі ў іншы пакой.

Нэлі ЗІГУЛЯ, "Звязда"

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения