Вверх

Вы здесь

«Вяртаюцца да нас салдат імёны»

Вельмі шмат давялося зведаць жыхарам Асіповіцкага раёна ў часы фашысцкай навалы. Пяць вёсак былі спалены разам з жыхарамі і не аднавіліся, а ўсяго пацярпелі ад захопнікаў 72 населеныя пункты. Перажытае на генным узроўні пераходзіць з пакалення ў пакаленне… Пра жахі вайны гаварылі на другіх краязнаўчых чытаннях бібліятэкараў раёна, якія называюцца «Вайна. Пошук. Памяць».

Адкрываючы чытанні, дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Анжэла Хлус адзначыла, што менавіта бібліятэкары раёна ўзначалілі пошукавую краязнаўчую працу падчас 70-годдзя Перамогі. «Асабіста да мяне памяць пра вайну перайшла ад дзеда-франтавіка, які ваяваў разам з Машэравым; ад бабулі, якая маладой дзяўчынай дапамагала партызанам», — адзначыла яна.

Рукапісныя ўспаміны ветэранаў, іх аўтографы, копіі дакументаў з асабістых архіваў: фотаздымкі, лісты, паштоўкі, выразкі з газет; звесткі, атрыманыя ў вуснай форме, якія на працягу года збіралі бібліятэкары раёна, склалі аснову віртуальнага музея «Вяртаюцца да нас салдат імёны». А пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама А. Шаўлюгі пабачыў свет і папяровы дадатак да кнігі «Памяць» з пералікам воінаў, якія загінулі пры вызваленні раёна, і загінулых салдат-землякоў.

Вялікі ўнёсак у гэтую справу зрабіла ветэранка бібліятэчнай сістэмы Валянціна Логвін. Дзякуючы ёй быў вернуты з небыцця гераічны эпізод Вялікай Айчыннай вайны — бой за чыгуначны мост цераз Бярэзіну ля станцыі Ялізава (тады Свіслач) 30 чэрвеня 1941 года. Пошук, у якім удзельнічала і дырэктар ЦБС, увасобіўся ў кнігу, падрыхтаваную да выдання. А на гранітных плітах былі выбіты імёны 280 байцоў 8-й і 14-й асобных аднаўленчых чыгуначных батальёнаў, якія дагэтуль лічыліся без вестак прапаўшымі ў тым баі.

На краязнаўчых чытаннях адбылася дыскусія вакол пытання недастатковасці сучаснага патрыятычнага выхавання моладзі. Аднак начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Асіповіцкага райвыканкама Ірына Раманчук запэўніла, што тэма мінулай вайны на тэрыторыі раёна будзе і надалей належна даследавацца, а матэрыялы пошукаў — актыўна даводзіцца да жыхароў і вучняў школ.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения