Рус Бел Eng 中文

Выніковая выстава міжнароднага пленэра "АРТ-Жыжаль" пад назвай "Кола агню" адкрылася ў Бабруйску

Выніковая выстава міжнароднага пленэра "АРТ-Жыжаль" пад традыцыйнай назвай "Кола агню" адкрылася сёння ў Бабруйскім мастацкім музеі імя Г.Паплаўскага. Аб гэтым карэспантэнту сайта паведамілі ва ўправленні культуры Магілёўскага аблвыканкама.

На працягу 22 днён пад Бабруйскам на беразе Чыгірынскага вадасховішча 23 мастака-кераміста з 10 краін (Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Літвы, Латвіі, Польшчы, Балгарыі, Казахстана і Турцыі) працавалі з глінай, вадой і агнём.

Работы, пранізаныя тэмай “Кераміка ў архітэктурнай прасторы", наватарскія па задуме, але традыцыйныя ў выкананні, пасля экспанавання ў Бабруйску пачнуць вандраваць па выставачных залах Беларусі.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна