Рус Бел Eng 中文

Выпускныя вечары пройдуць 11 і 12 чэрвеня

Міністэрства адукацыі вызначылася з датамі правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, звязаных з заканчэннем навучальнага года, і выпускнымі экзаменамі. Апошнія званкі для вучняў 9-х і 11-х класаў прагучаць у гэтым годзе 30 мая. А вучэбныя заняткі для ўсіх школьнікаў завершацца 29 мая.

З 1 па 12 чэрвеня ў школах пройдуць выпускныя экзамены. У бягучым навучальным годзе ў выпускнікоў 11-х класаў з’явіўся новы абавязковы экзамен. Калі два апошнія гады на выхадзе з сярэдняй школы вучні здавалі тры абавязковыя іспыты — па беларускай ці рускай мове, матэматыцы і замежнай мове, то цяпер гэты пералік дапоўніў вусны экзамен па гісторыі Беларусі.

Але агульная колькасць абавязковых іспытаў для выпускнікоў сярэдніх школ не змянілася. Новы абавязковы экзамен замяніў іспыт па выбары: гэта магла быць як літаратура, так і фізкультура… Цяпер жа адзінаццацікласнікі павінны будуць прадэманстраваць экзаменацыйнай камісіі свае веды па гісторыі роднай краіны.

Для выпускнікоў 2015 і 2016 гадоў экзамен па гісторыі Беларусі будзе грунтавацца толькі на тым матэрыяле, які школьнікі вывучалі ў 10-м і 11-м класах, паколькі пасля базавай школы яны іспыт па гэтай дысцыпліне ўжо здавалі. Пад правядзенне пісьмовых іспытаў па беларускай, рускай мове і матэматыцы забраніраваны 1, 3 , 5 і 8 чэрвеня. Навучэнцы сярэдніх школ, у якіх з 2013/2014 навучальнага года было арганізавана вывучэнне гэтых прадметаў на павышаным узроўні, будуць пісаць пераказ і экзаменацыйную работу па матэматыцы па іншых заданнях.

Пасля заканчэння базавай школы вучні будуць здаваць цяпер усяго тры экзамены: беларускую мову (дыктоўку), рускую мову (дыктоўку) і матэматыку (пісьмова). Даты правядзення пісьмовых экзаменаў — 2, 4, 6 і 9 чэрвеня. Ва ўстановах адукацыі, дзе навучанне і выхаванне вядзецца на польскай і літоўскай мовах, для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў праводзяцца выпускныя экзамены ў пісьмовай форме па мове нацыянальнай меншасці: 21 мая — у 9-х класах і 22 мая — у 11-х класах.

Выпускныя вечары для адзінаццацікласнікаў рэкамендуецца правесці 11—12 чэрвеня. А цэнтралізаванае тэсціраванне для абітурыентаў стартуе ў краіне 14 чэрвеня.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «молодежь»:

25.06.2018 - 12:32 | Участники международного молодежного форума «ТЕМП-2018» посетят 28 июня ОАО «Белшина»

Международный молодежный профсоюзный образовательный форум «ТЕМП-2018» пройдет в Беларуси с 26 по 30 июня. В программу мероприятия включены десятки мероприятий. Некоторые из них пройдут на территории Могилевской области.

25.06.2018 - 09:21 | В Могилевской области стартовала акция БРСМ «Падары немаўляці вышыванку»

Накануне Дня Независимости Республики Беларусь в Могилевской области стартовала акция БРСМ «Падары немаўляці вышыванку». Об этом корреспонденту сайта сообщили в областном комитете ОО «Белорусский республиканский союз молодежи».

25.06.2018 - 09:03 | Торжественная церемония выпуска курсантов состоится в Могилевском институте МВД 29 июня

Торжественная церемония выпуска курсантов состоится в Могилевском институте МВД (ул. Крупской, 67) 29 июня в 11.00.

23.06.2018 - 09:45 | Мероприятия ко Дню молодежи из-за погодных условий перенесли на площадку Могилевского музыкального колледжа имени Н.А. Римского-Корсакова

Мероприятия ко Дню молодежи из-за погодных условий перенесли на площадку Могилевского музыкального колледжа имени Н.А.

22.06.2018 - 08:26 | ЦТ по пяти иностранным языкам в Могилевской области планируют пройти более 3,3 тыс. абитуриентов

Централизованное тестирование по пяти иностранным языкам в Могилевской области планируют пройти более 3,3 тыс. абитуриентов. Об этом корреспонденту сайта сообщили в региональном центре тестирования Белорусско-Российского университета.