Вверх

Вы здесь

Вырабы з саломы кіраўскай мастачкі высока ацанілі на ІІІ Міжнародным фестывалі “Славянскія дні — Нітра 2011”

Творчая дэлегацыя Магілёўскай вобласці, у саставе якой была і выкладчык Кіраўскай дзіцячай школы мастацтваў, член Саюза майстроў Рэспублікі Беларусь Аліна Якавенка, прадстаўляла Беларусь на ІІІ Міжнародным фестывалі “Славянскія дні — Нітра 2011”, які праходзіў у г.Нітра (Славацкая Рэспубліка).

У межах фестывалю была арганізавана выстава-продаж твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Адначасова дзейнічалі творчыя майстэрні: удзельнікі стваралі свае шэдэўры непасрэдна на вачах у зацікаўленай публікі. Саломапляценне на фестывалі прадставілі толькі беларусы. Нават знайшліся жадаючыя паспрабаваць сябе ў гэтай справе. Праўда, ім такі занятак аказаўся не па сілах. Наогул жа, і госці фестывалю, і мясцовыя жыхары былі літаральна зачараваны работамі беларускіх майстроў. Да таго ж, іх работы актыўна раскупляліся. А дэкаратыўныя пано Аліны Станіславаўны ў падарунак ад беларускіх майстроў атрымалі высокія госці фестывалю.

“Фестываль пакінуў самыя добрыя ўражанні, — гаворыць Аліна Якавенка. — Перш за ўсё, гэта цікавае знаёмства з майстрамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва іншых краін, абмен творчым вопытам. Мы пазнаёміліся з побытам мясцовага насельніцтва. У пярыяд правядзення фестывалю святкаваўся дзень горада, што дало нам магчымасць бліжэй пазнаёміцца і з мясцовай культурай. Упэўнена, гэта паездка будзе садзейнічаць удасканаленню майго далейшага майстэрства”.

Аліна Якавенка прайшла творчы шлях ад майстра роспісу па дрэве (такую кваліфікацыю яна атрымала пасля заканчэння ў 1977 годзе Бабруйскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча №15) да члена Саюза майстроў Рэспублікі Беларусь, у які яна была прынята напрыканцы мінулага года. Прафесійны ўзровень павышала ў Маскоўскім народным універсітэце мастацтваў Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, які закончыла без адрыву ад вытворчасці.

Асартымент вырабаў мастачкі даволі шырокі: сувеніры з саломкі, дэкаратыўныя пано і саломапляценне. Яе работы не аднойчы прызнаваліся лепшымі на раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставах. Гэта вынік штодзённай карпатлівай працы чалавека, улюбёнага ў сваю справу. Найвялікшым жа дасягненнем на прафесійным полі дзейнасці Аліна Станіславаўна лічыць поспехі сваіх вучняў. За амаль 30 гадоў работы ў Кіраўскай дзіцячай школе мастацтваў не адну сотню рабят яна навучыла бачыць і адчуваць прыгажосць, адлюстроўваць яе ў сваіх работах і несці людзям. Для многіх з яе былых вучняў мастацтва стала прафесіяй.

”Кіравец”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

08.12.2017 - 12:44 | В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске»

В Могилеве 11 декабря пройдут отборочные туры конкурсов Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске».  Об этом корреспонденту сайта сообщили в  главном управлении идеологической работы, культуры и по делам молодежи облисполкома.

08.12.2017 - 11:33 | Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря

Латвийская делегация посетит Могилев 12-14 декабря.

06.12.2017 - 16:00 | Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилеве

Выставка «Георгий Конисский: Судьба. Философия. Святость. К 300-летию со дня рождения» работает в Могилевском музее этнографии (ул. Первомайская, д.8).

05.12.2017 - 11:13 | Региональные рождественские образовательные чтения состоятся в Бобруйске 12 декабря

Региональные рождественские образовательные чтения «Нравственные ценности и будущее человечества» состоятся в Бобруйске 12 декабря. Об этом сообщили в Бобруйской епархии.

05.12.2017 - 10:52 | Народный артист Беларуси Игорь Оловников 8 декабря выступит в Могилеве с концертом в сопровождении симфонического оркестра городской капеллы

Выдающийся музыкант, народный артист Беларуси Игорь Оловников 8 декабря выступит в Могилеве с концертом в сопровождении симфонического оркестра городской капеллы.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения