Рус Бел Eng 中文

Выстава-праект «ЛітаразнаЎства» праходзіць у гарадской бібліятэцы ім. К.Маркса

Выстава аршанскага мастака-графіка Паўла Сідаровіча «ЛітаразнаЎства» праходзіць у гарадской бібліятэцы ім. К.Маркса. Экспазіцыя прадстаўлена ў рамках творчага праекта «Арт- акно як аб'ект культурнай прасторы бібліятэкі».

Як адзначылі ва ўстанове культуры, у аснове праекта – чорна-белая плакатная графіка. Для кожнай літары створана мастацкая кампазіцыя, у якой мастак выкарыстоўвае прадметы і сімвалы, якія пачынаюцца на гэтую літару. Злучным звяном з'яўляецца сімвал чалавека, які жартаўліва называецца Хлопчык. Кожны малюнак суправаджаецца тлумачальным надпісам з ужываннем слоў, якія выкарыстоўваюцца ў дадзенай кампазіцыі.

Серыя налічвае 34 творы, што адпавядае колькасці літар у беларускім алфавіце. Прапанаванай канцэпцыяй мастак не толькі сам разважае пра беларускую мову і беларускую культуру, але і наводзіць на разважанні гледача.

Дарэчы, праект «ЛітаразнаЎства» прысвечаны беларускаму алфавіту i прымеркаваны да 85-годдзя з дня нараджэння пiсьменнiка Уладзiмiра Караткевiча. 

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна