Выстава з Польшчы “Таямнічы ручнік” адкрылася ў межах IV міжнароднага форума “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”. Прысутным у Магілеўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы яе прадставіла кіраўнік Музея ў Бельску-Падляшскім Аліна Дэмбоўска.

У час адкрыцця выставы спецыяліст распавяла гасцям форума аб гэтай цікавай калекцыі падляшскіх народных рэчаў і іх асаблівасцях, а таксама прэзентавала дырэктару Магілеўскага центра творчасці Алегу Хмелькову трохмоўны альбом бельскіх музейшчыкаў.

Супрацоўнікі польскага музея ўкладваюць шмат сіл у аднаўленне і распаўсюджванне мясцовых абрадаў і рытуалаў, неад'емнай часткай якіх быў народны ручнік. Адной з ініцыятыў, скіраваных на ўзнаўленне гэтай традыцыі, з’яўляецца згаданая экспазіцыя з калекцыі установы культуры. Арганізатарамі выставы выступілі Польскі інстытут у Мінску і Падляшскі музей у Беластоку.

IV міжнародны форум «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства» адкрыўся 11 лістапада ў Магілёве. Удзел у ім прымаюць навукоўцы з 11 краін: Беларусі, Расіі, Малдовы, Туркменістана, Кітая, Італіі, Азербайджана і інш.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45