Рус Бел Eng 中文

Выстава «Кветкі для Бэлы» адкрылася ў Магілёве

Персанальная выстава віцебскай мастачкі Святланы Урублеўскай адкрылася ў Магілёве. Экспазіцыя атрымала назву «Кветкі для Бэлы» і прымеркавана да 100-гадовага юбілею вяселля Марка Шагала і яго каханай. На выставе прадстаўлена больш за 40 графічных работ, выкананых у розных мастацкіх тэхніках.

Свет мастацтва і літаратуры ад даўніны да сучаснасці ведае нямала гісторый кахання: пяшчотнага і гарачага, няшчаснага і ўзаемнага. Дантэ і Беатрычэ, Сальвадор Далі і Гала, Уладзімір Маякоўскі і Лілія Брык, Марк Шагал і Бэла. Сёлета спаўняецца роўна 100 гадоў, як малады віцебскі мастак Мойша Сегал, які сёння вядомы свету як вялікі прадстаўнік мастацкага авангарду XX стагоддзя, і яго каханая Бэла Розэнфельд сталі мужам і жонкай. Гісторыя іх кахання працягвае натхняць і сёння. Віцебская мастачка Святлана Урублеўская, чыя выстава адкрылася ў Магілёве, — не выключэнне. Паводле яе слоў, пачуцці Шагала да Бэлы натхнілі яе на цэлую серыю работ. Як прызнаецца мастачка, ёй падабаецца эксперыментаваць — спрабаваць новыя тэхнікі і падыходы, аднак любімым матэрыялам мастачкі застаецца акварэль.

Сярод твораў, прадстаўленых на выставе ёсць і абстрактныя. Яны чымсьці нагадваюць мастацтва японскай каліграфіі і адсылаюць гледача да культуры краіны Узыходзячага сонца. Як адзначае намеснік дырэктара па навуковай рабоце Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя Масленікава Святлана Строгіна, сімвалічна, што экспазіцыя работ таленавітай жанчыны-мастачкі з Віцебска ў нашым горадзе адкрылася напярэдадні 8 сакавіка: выстава атрымалася вельмі трапяткай, прыгожай і па-сапраўднаму вясновай.

Выстава «Кветкі для Бэлы» будзе працаваць у Магілёве да 5 красавіка.

По материалу «Радио «Могилев»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

24.05.2018 - 09:54 | Чтимая копия чудотворной Жировичской иконы Божией Матери прибудет в Бобруйск и Могилев

По благословению Патриаршего Экзарха всея Беларуси митрополита Павла в связи с 550-летием явления иконы Божией Матери «Жировичская» чтимая копия этой святыни из Свято-Успенского Жировичского монастыря перевозится для поклонения по городам Беларуси.

23.05.2018 - 14:36 | Бесплатный фестиваль «БИ-2 FEST» пройдет 6 июля в Бобруйске

Бесплатный летний open-air «БИ-2 FEST» пройдет 6 июля в Бобруйске на площади перед «Бобруйск-Ареной». Хедлайнер мероприятия - группа «Би-2». Коллектив стал инициатором и идейным вдохновителем фестиваля. 

22.05.2018 - 12:26 | Лучшие купальские костюмы выберут на празднике «Александрия собирает друзей» в Шкловском районе

Конкурсно-тематическая программа-презентация купальского карнавального и ростового костюмов «Купаліш і Купалінка» пройдет 7 июля в агрогородке Александрия Шкловского района.

21.05.2018 - 15:26 | Премьеру спектакля «Дюймовочка» представит 26-27 мая Могилевский областной драмтеатр

Спектакль «Дюймовочка» по мотивам одноименной сказки Ганса Христиана Андерсена представит Могилевский областной драмтеатр. Премьерные показы пройдут 26-27 мая, сообщили в администрации учреждения культуры.

18.05.2018 - 21:03 | Могилевский областной драмтеатр отпраздновал 130-летие

Могилевский областной драматический театр сегодня отпраздновал свое 130-летие.