Вверх

Вы здесь

Выйшла праца гісторыкаў пра першую беларускую арганізацыю ў Магілёве

Пабачыла свет сумеснае выданне гісторыкаў Ігара Пушкіна і Аляксандра Агеева, прысвечанае дзейнасці першай беларускай арганізацыі ў Магілёве.

Сёлета спаўняецца сто гадоў з моманту стварэння Магілёўскага беларускага камітэта, які адыграў значную ролю ў грамадскім жыцці таго перыяду. На 288 старонках выкладзены рэдкі факталагічны матэрыял, унікальныя здымкі першакрыніц. Кніга ўжо паспела стаць гістарычным бестселерам. Бо на сённяшні дзень гэта адзінае адрабязнае апісанне тых падзей, якія адбываліся ў Магілёве на працягу года існавання камітэта.

— Мы зараз шмат кажам аб самаідэнтыфікацыі беларусаў, а гэта былі першыя спробы зрабіць краіну незалежнай. Беларуская дзяржаўнасць пачынаецца з моманту правядзення Першага Усебеларускага з'езда ў Мінску ў снежні 1917 года, але мала хто ведае, што спачатку планавалі гэты ўсебеларускі з'езд (у кнізе прыведзены пацвярджальныя дакументы) правесці ў Магілёве. Гэта ідэя аб'яднала ўсіх жыхароў горада. Магілёў стаў другім пасля Мінска горадам Беларусі, які падтрымаў ідэю самастойнасці нашай дзяржавы, — адзначае дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя А. А. Куляшова Аляксандр Агееў.

— Шлях да нашай незалежнасці пачынаўся менавіта тады, сто гадоў таму, — дадае кандыдат гістарычных навук, дацэнт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання Ігар Пушкін. — І ў гэтым кантэксце нам было асабліва цікава працаваць над кнігай. Беларусы, яўрэі, рускія, палякі прагаласавалі за стварэнне сваёй дзяржавы. Гэта ўсё адбывалася ва ўмовах грамадзянскай вайны, нестабільнасці. Цікавымі былі іх адносіны да беларускай мовы. Яны былі за тое, каб на ёй размаўлялі, праводзілі культурна-асветніцкія мерапрыемствы.

Аўтары манаграфіі на працягу некалькіх гадоў збіралі матэрыялы ў дзяржаўных архівах Мінска, Магілёва, Вільнюса, Масквы. Большую частку копій рэдкіх дакументаў яны перадалі музею гісторыі Магілёва. Гісторыкі ўдзячныя жыхарам Магілёва за цікавасць да тэмы, гэта, кажуць яны, прымушала іх працаваць у паскораным тэмпе. Знаходзіліся добрыя людзі, якія дапамагалі з часовым пражываннем у Мінску і Вільнюсе, садзейнічалі ў адкрыцці візы, прапаноўвалі транспарт. Атрымалася нешта накшталт сумеснай грамадскай акцыі. На жаль, тыраж кнігі абмежаваны, таму купіць яе будзе складана. Затое яе можна знайсці ў бібліятэках.

"Звязда"

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

17.01.2018 - 09:08 | Коллекция артефактов в СДК кличевского агрогородка Новые Максимовичи может стать основой для настоящего музея

Директор сельского Дома культуры агрогородка Новые Максимовичи Сергей Щепко уже не первый год буквально по крупицам собирает коллекцию старинных вещей. Их сотни, и они вполне могут претендовать на звание музейных экспонатов.

16.01.2018 - 11:08 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве 19 января

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве 19 января. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

09.01.2018 - 10:18 | Книжная выставка «15 января - 80 лет Могилевской области» работает в Могилевском государственном университете продовольствия

Книжная выставка «15 января - 80 лет Могилевской области» работает в информационно-справочном отделе библиотеки Могилевского государственного университета продовольствия. Об этом сообщили в вузе.

27.12.2017 - 11:58 | Медаль «За отвагу» спустя 72 года вручили ветерану Великой Отечественной войны Максиму Застрелову

В УВД Могилевского облисполкома состоялось торжественное вручение медали «За отвагу» ветерану Великой Отечественной войны полковнику милиции в отставке Максиму Застрелову. Церемонию провел помощник военного атташе при посольстве Российской Федерации в Республике Беларусь майор Илья Мелитовский.

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения