Выйшла ў свет аўдыякніга па творах Максіма Гарэцкага. У яе ўвайшлі аповесць «Дзве душы» і апавяданні «Літоўскі хутарок», «Роднае карэнне», «Рускі». Тэксты аўдыякнігі Максіма Гарэцкага чытае Валерый Мазынскі.
Максім Гарэцкі – наш зямляк. Ён нарадзіўся ў вёсцы Малая Багацькаўка Мсціслаўскага павета. Скончыў каморніцка-агранамічнае вучылішча ў Горы-Горках (1913 год). Працаваў загадчыкам кафедры беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Горацкай сельгасакадэміі.
Доўгі час творчасць Максіма Гарэцкага была схаваная ад чытача. Творы “буржуазнага нацыяналіста і контррэвалюцыянера” камуністычны рэжым упарта спрабаваў выкрасліць з духоўных набыткаў нашай нацыі.
Сёння спадчына пісьменніка трывала займае пачэснае месца ў залатым фондзе беларускай класічнай літаратуры. І не толькі як дасканалы ўзор прыгожага пісьменства, скарб філасофскай думкі, што існуе па-за прасторай і часам. Напісаныя амаль стагоддзе таму кнігі Максіма Гарэцкага актуальныя дасёння. Яны пякуча-балючыя для нас, беларусаў ХХІ стагоддзя. Таму што пытанняў, якія ў сваіх творах акрэсліў Гарэцкі, дакладней, тых пытанняў, якія ён выцягнуў на свет Божы “з самых глыбіняў беларускае душы”, дагэтуль так і не развязалі мы, яго спадкаемцы.
Пазнаёміцца з аўдыякнігай можна тут
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
19.01.2021 - 10:45
18.01.2021 - 10:10
Выставка картин религиозной тематики проходит в Краснопольском музее
12.01.2021 - 17:25
Репортаж: Гадания на Святки, или Простой способ заглянуть в будущее
11.01.2021 - 08:07
Заявки на участие в национальном конкурсе «Искусство книги» принимаются до 22 января
04.01.2021 - 09:35
Рождественский концерт готовит Могилевская городская капелла 14 января
31.12.2020 - 09:57
Музей имени В.К.Бялыницкого-Бирули приглашает на фортепьянный концерт