Вверх

Вы здесь

Вызначаны ўдзельнікі другога этапу

У нашай краіне шмат робіцца для падтрымкі і развіцця творчых здольнасцей моладзі, раскрыцця талентаў, пошуку новых прозвішчаў. Такія ж мэты ставілі перад сабой і арганізатары рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў "Зорка ўзышла над Беларуссю".

Адной з першых яго прымала Клічаўшчына. Раённы адборачны тур адбыўся ў мінулы чацвер у Доме культуры. Заяўкі на ўдзел у мерапрыемстве падалі больш за 10 чалавек.

На суд журы ў намінацыі "Эстрадныя спевы" творы беларускіх, рускіх, замежных аўтараў прадставілі ўжо вядомыя ў раёне салісты-вакалісты Ала Ерашэнка, Сяргей Сай, Іна Кустава, Вольга Александровіч, Анастасія Слівашчанка, Павел Стаяноўскі. Прагучалі са сцэны і новыя прозвішчы: Наталлі Піманенка, Веранікі Атрохавай.

У намінацыі "Народныя спевы" вызначылася Іна Кустава. Беларуская народная песня "Зялёная вішня" у яе выкананні пакарыла і гледачоў, і членаў журы.

Шмат прыемных, непаўторных пачуццяў падарыла і выступленне Аляксея Шумскага. Проста сказаць, што ён прачытаў верш Р. Барадуліна "Світанняў я з табой не сустракаў", гэта значыць не сказаць нічога. Думаю, многія з прысутных у зале, калі гучаў гэты твор, уявілі таго закаханага юнака, які праз гады пранёс гэта светлае пачуццё. Настолькі эмацыянальна і вобразна Аляксей перадаў гэта ў залу. Уразіла гледачоў і танцавальная кампазіцыя ў выкананні групы "Пандшэр".

Падводзячы вынікі раённага адборачнага туру, журы аднагалосна прыняло рашэнне, што ў другім этапе конкурсу, які пройдзе 3 снежня ў горадзе Бабруйску, раён прадставяць: у намінацыі "Эстрадныя спевы" – Сяргей Сай, Ала Ерашэнка, Анастасія Слівашчанка і Павел Стаяноўскі; у намінацыі "Народныя спевы" – Іна Кустава. Аляксей Шумскі і танцавальны калектыў "Пандшэр" выступяць у намінацыях "Размоўны жанр" і "Сучасны танец".
Ад душы жадаем ім поспехаў, упэўненай перамогі, каб іх зорачкі таленту ярка ззялі над любай Беларуссю.

Матэрыял падрыхтавала Л. Пракаповiч

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения