Вверх

Вы здесь

«Я добра валодаю становішчам, мяне не падманеш»

Старшыня Клімавіцкага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Далгун — пра добрасуседскія сувязі з Расіяй, барацьбу з лайдакамі і вясковыя клопаты.

— Як вы падтрымліваеце сувязі са сваімі калегамі з Расіі?

— Сябруем, ездзім на святы, праводзім сумесныя спартыўныя спаборніцтвы… З Шумячамі наогул гадоў каля 30 падтрымліваем адносіны. Я там, лічы, ганаровы грамадзянін, узначальваю нашы дэлегацыі. Мы пастаянныя госці на іх міжнародным фестывалі самадзейнай мастацкай творчасці «Памежжа», які святкуецца ў чэрвені. У нас вельмі моцныя творчыя калектывы, і мы нават некалькі разоў гран-пры бралі. На жаль, сёлета не было магчымасці паўдзельнічаць. Затое яны на наш міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» прыязджалі, нават крыху зайздросцілі, што мы так добра ўсё арганізавалі.

— Вы дэпутат са шматгадовым вопытам. Можаце параўнаць, як раней працавалася народным абраннікам і як сёння?

— Наогул я па прафесіі будаўнік. Працаваў галоўным інжынерам Клімавіцкай ПМК-256, потым узначаліў ДСП ПМК-9. Дэпутатам гарадскога Савета быў з 25 гадоў. Тыя ж пытанні вырашаў, што і цяпер: і пра чысціню горада думалі, і пра жыллё. У тыя часы на добраўпарадкаванне столькі грошай выдзялялася, што не паспявалі асвойваць. Той асфальт, што цяпер ляжыць у горадзе, на 80% зроблены нашым ДСП ПМК-9. Сёння наш бюджэт на 70% датуецца. А калісьці мы ўвогуле абыходзіліся без датацый.

Сёння сродкаў у бюджэце не хапае, але мы сумесна з кіраўніцтвам райвыканкама знаходзім выйсце. Замацавалі за кожным прадпрыемствам і арганізацыяй пэўныя тэрыторыі. У нас, напрыклад, больш за 150 могілак. Напярэдадні Вялікадня ўсе выходзяць наводзіць чысціню. Я асабіста ўзначальваю штаб, кожны тыдзень збіраю камісію. Самым цяжкім было пазбавіцца ад аварыйных дрэў. Знайшлі добрых альпіністаў, якія вельмі дапамаглі. Карыстаемся іх паслугамі і сёння, хлопцы робяць немагчымае.

За вуліцамі горада таксама замацаваны прадпрыемствы. На наш міжнародны фестываль «Залатая пчолка» прыязджаюць прадстаўнікі шмат якіх краін. Мы ж павінны трымаць марку!..

Вырашылі праблему з асвятленнем вясковых вуліц. Летась на гэтыя мэты было накіравана 477 мільёнаў рублёў. Стаяць рэле часу, каб эканоміць электрычнасць. Некаторыя, бывае, наракаюць на тое, што святло рана выключаецца. Я ім кажу: даражэнькія мае, зараз усё каштуе грошай. Вы ж у позні час па дыскатэках не ходзіце… Яны смяюцца і пагаджаюцца са мной. З людзьмі трэба па-добраму размаўляць, працаваць з імі.

Мы разумеем, што бюджэт не гумовы, але калі нешта сапраўды патрэбна, не маўчым, адстойваем свае пазіцыі. Вось калі б асвятленне не зрабілі, страцілі б удвая больш. На рэле часу пайшло мільёны два, а знайшлі ў разы больш. Старасты адсочваюць, каб усё працавала без перабояў. У кожнага ёсць дзённік з усімі неабходнымі нумарамі. Мне могуць патэлефанаваць і апоўначы… Затое я добра валодаю становішчам, мне ўжо не схлусіш. І сам кожны дзень усім тэлефаную, збіраю інфармацыю.

— А мясцовае насельніцтва дапамагае падтрымліваць парадак?

— Зборы з насельніцтва — гэта не выйсце. Калі ў чалавека 2 мільёны пенсія, што з яго возьмеш? У нас 93 населеныя пункты, дзе колькасць жыхароў складае не больш за 30 чалавек. І ў асноўным адны старыя. Яны ж самі не абкосяць, а іх дзеці — за тысячу кіламетраў, дзесьці ў Расіі, прыязджаюць адзін раз на год.

— Чаму ў вас у раёне можна павучыцца? Ёсць што-небудзь наватарскае?

— Кожны месяц мы збіраемся разам з калегамі з іншых раёнаў. Калі дзе што наватарскае, адразу бяром на ўзбраенне. У Круглянскім раёне паглядзелі, як зносяць старыя хаты, сталі таксама прыцягваць наш «Камунальнік».

У нас добра наладжана праца цягніка «Клопат». Выязджаюць усе: урачы, участковы, псіхолагі, ратавальнікі, іншыя спецыялісты. Пра артыстаў таксама не забываемся. Прыехалі, паразмаўлялі, ціск памералі, кіно паказалі, песні паспявалі — і ўсе задаволены. У нас гэты цягнік ў вёсках чакаюць з нецярпеннем.

— П’яніцы і лайдакі — вечная праблема. Ці шмат у вас такіх жыхароў?

— Дзесьці 1400… Нехта з іх ездзіць у Расію і тут афіцыйна нідзе не значыцца. Хаця магчымасцяў працаваць колькі заўгодна. Можна заняцца фермерскай гаспадаркай: бяры гектар зямлі, хочаш дзесяць — саджай бульбу, вырошчвай збожжавыя. І на жыццё хопіць, і ўтрыманцам у грамадства не будзеш.

Але ёсць такія, да якіх не дастукацца. Асноўная мэта жыцця — гарэлка, а мы павінны іх лячыць, дзяцей гадаваць. Праводзім вясковыя сходы ў кожным сельсавеце, збіраем людзей, расказваем, прапаноўваем нешта. Добра, што цяпер ёсць закон супраць утрыманства.

— А ёсць выпадкі, калі нехта пачынае новае жыццё? І наогул, ці можна «беспрацоўнага па перакананні» прымусіць ісці працаваць?

— І размаўляем, і кадзіруем… Не паверыце, але становяцца працаўнікамі ўсім на зайздрасць. Дарэчы, кадзіроўка — вельмі эфектыўны метад. І гаспадарка тут можа плячо падставіць. Вось у Кісялёва-Будскім сельсавеце ўжо чалавек 40 закадзіравалі. Прыблізна столькі ж у Дамамерыцкім. У людзей адразу ў хаце і тэлевізары з’явіліся, і халадзільнікі. Што таіць, былі такія і сярод маіх родных. Пілі, толку не было… А за розум узяліся, не наглядзецца на іх. Машыны пакуплялі, дамы пабудавалі. І ў сем’ях усё добра. Калі чалавек глядзіць у бок гарэлкі, ён апошняе прапівае.

Не даюць спакою непрацуючым і п’яніцам кіраўнікі мясцовых прадпрыемстваў, якія да таго ж з’яўляюцца народнымі абраннікамі і маюць у насельніцтва аўтарытэт. Напрыклад, кіраўнік філіяла «Прыгранічны» Клімавіцкага камбіната хлебапрадуктаў Ігар Коцікаў, дырэктар гаспадаркі «Эксперыментальная база» Раднянская» Юрый Уласікаў і іншыя. Вельмі актыўная дэпутат Людміла Малаковіч ад Міхалінскай выбарчай акругі. Раней яна ўзначальвала Клімавіцкі філіял кампаніі «Дамачай», а цяпер на пенсіі, вырашае праблемы людзей. Ну і да мяне звяртаецца, калі патрэбна дапамога.

Вялікія магчымасці дае Указ Прэзідэнта аб развіцці паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў. Спадзяёмся, што сюды прыйдуць інвестары, прыватны бізнес. Вельмі добры стымул — будаўніцтва жылля, крэдыты на 20 гадоў пад 1%. І аб’ёмы з’явяцца ў будаўнікоў, і поўная загрузка, каб па іншых раёнах не ездзілі. Магчыма, нарэшце атрымаецца дабудаваць раённы фізкультурна-аздараўленчы комплекс, падмурак якога ўжо быў закладзены, але грошай не хапіла. І Дом культуры патрэбен, і кінатэатр. Тады і людзі менш будуць глядзець у бок гарэлкі.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения