Вверх

Вы здесь

Я помсціла за ўсіх забітых…

Гэта было ў яркі сонечны дзень 15 верасня 1943 г. Жыхары в.Гараны спяшаліся ўбраць ураджай і захаваць яго ад немцаў. Людзі радасна прыслухоўваліся да кананады, якая грымела на ўсходзе: гэта быў голас савецкіх гармат. Набліжалася доўгачаканае вызваленне.

I раптам пачуўся грукат аўтамашын.

— Немцы! Ратуйцеся! — панеслася па дварах.

Але ратавацца было позна. Фашысты ў момант акружылі вёску і пачалі дзікую расправу.

Яны сагналі ўсіх у адзін натоўп. Пачалі падпальваць гумны з хлебам, нашы родныя хацінкі. Загрымелі першыя стрэлы, палілася першая кроў…Дзесяткі маіх землякоў і зямлячак ужо мёртвымі вачыма глядзелі ў блакітнае вераснёўскае неба. Дайшла чарга і да маёй сям’і. Чатыры немцы ўварваліся ў наш дом, выгналі ўсіх на вуліцу. Майго брата Уладзіміра забілі на маіх вачах. Яму было 18 гадоў. Паміраючы, ён сказаў: «Бывай, родная беларуская зямля. Смерць гадам!».

Надыходзіў апошні, самы страшны акт трагедыі. Застаўшыхся ў жывых людзей склалі ў кучу, як дровы ў скірду, і пачалі страляць у яе з кулямётаў, аўтаматаў, пісталетаў. 3-пад гэтага складзенага з чалавечых цел кургана цяклі ручаі крыві… У ліку гэтых ахвяр была і я. Ляжала я побач з маці і братам Мішам. Маці была ўжо мёртвая, і я адчувала, як халадзела яе цела. Міша быў паранены ў шчаку. Ён толькі ціха стагнаў: «Сястрычка…» Яго голас заціхаў, слабеў, а хутка і зусім заціх.

А нямецкія звяругі тым часам пацяшаліся стралянінай па безабаронных людзях. Яны прывезлі некалькі вазоў саломы, накінулі яе на нас, запалілі. Пад пакрыццём дыма выпаўзла я з вялікай брацкай магілы. Адпаўзла ў бок…

“Прыдняпроўская ніва”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения