Рус Бел Eng 中文

Я – з сям’і партызанскай

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, былы партызан Пётр Майсеевіч Дзерашаў жыве ў вёсцы Крывуліна. Кожнай раніцай выходзіць ён з хаты на двор, удыхае свежасці на поўныя грудзі і радуецца цішыні і спакою. Добра ведае ветэран, колькі заплочана за тое, каб на зямлі была цішыня.

Калісьці такую цішыню ў вёсцы разарвалі гукі матацыклетных матораў. Чужынцы ўз’ехалі на іх вуліцу. Быў пачатак ліпеня, гарачыня. Фашысты спыніліся, бралі ваду з калодзежа якраз насупраць хаты Дзерашавых.

Пётр Майсеевіч добра памятае тую ліпеньскую раніцу. У 1941 годзе яму споўнілася шаснаццаць.

--Я сядзеў на гарышчы сваёй хаты, -- успамінае ветэран. -- Назіраў праз маленечкае акенца, як паводзяць сябе ворагі. А чужынцы, упэўненыя ў хуткай перамозе, гучна размаўлялі на сваёй мове, смяяліся. Я вельмі шкадаваў, што не маю ў руках зброі...А яны запасліся правізіяў: налавілі курэй па дварах, выносілі з хат малако, яйкі, набралі вады і паехалі далей.

Пацягнуліся дні акупацыі. Нечакана вярнуўся дадому старэйшы брат Яфім. Да вайны ён быў партыйным актывістам, займаў пасаду старшыні сельскага Савета ў Галоўчыне. На пачатку вайны трапіў у палон, цудам вырваўся з варожых лап. Яфім і не думаў заставацца дома. Ён наладзіў сувязь з партызанамі і пайшоў у атрад. Але ворагі вельмі хутка даведаліся аб тым, што наша сям’я – партызанская. Заставацца дома стала небяспечна. Я, сястра Ева і маці, каб пазбегнуць расправы фашыстаў, таксама падаліся ў лес да партызан.

Маці Пятра знайшла занятак на партызанскай кухні, а Ева, дзяўчына смелая і рызыкоўная, прыпісалася да групы разведчыкаў.

Пятра шкадавалі, а хлопец рваўся да справы, хацеў помсціць ворагам за сваю скалечаную зямлю, растаптаныя каванымі ботамі світанкі і надзеі.

Як цень хадзіў хлопец тады, калі прынеслі ў атрад вестку аб смерці сястры: група разведчыкаў нарвалася на нямецкую засаду, завязаўся няроўны бой, у якім і загінула Ева.

Бачачы рашучасць юнака, гатоўнасць помсціць ворагу, Пятра залічылі ў баявую групу. І на свае першае заданне ішоў ён рашуча і смела, кіпела ў душы нянавісць да ворага. Пасля Пётр удзельнічаў у многіх баявых аперацыях. А партызаны не давалі дыхнуць чужынцам: грамілі гарнізоны, падрывалі чыгунку, уздымалі ў паветра масты, знішчалі здраднікаў. На барацьбу з ляснымі змагарамі фашысты кінулі вялікія сілы. Пачалася блакада. Партызаны ішлі праз балота, прабіраліся праз твань і гразь. А над лесам кружылі нямецкія бамбар-дзіроўшчыкі. Яны кідалі бомбы і ў балотную прорву. Уздыблівалася чорная, бы жывая, твань, пакрывала пырскамі кусты і дрэвы. Лес гудзеў, стагнаў ад разрываў. А як жа людзі?

Яны ляжалі ў такія хвіліны ў ліпкай твані і чакалі, калі пацішэе. На адкрытае месца нельга было вытыркнуцца, кожная прагаліна пагражала смерцю.

Пасля воіны-партызаны зноў прабіраліся наперад, ішлі насустрач Чырвонай Арміі. У адным месцы, пры прарыве праз адкрытую паляну, Пятра закранула асколкам.

--Моцна мяне секанула тады па грудзях, -- успамінае былы партызан. – Я страціў прытомнасць. Не памятаю, як неслі сябры на самаробных насілках, выбіраліся з акружэння. Выжыў, хоць і доўга лячыўся ў шпіталі. Адзін я вярнуўся ў родны дом пасля вайны. Пяцёра нас, дзяцей, было ў сям’і, чацвярых забрала вайна. Брат Яфім пад Варшавай злажыў галаву, Піліп і Мікалай пад Сталінградам загінулі. Сястра Ева -- каля вёскі Вушлаў.

Вярнуўшыся ў родную вёску, Пётр даведаўся, што суседская дзяўчына Алена вярнулася з нямецкай няволі. «Жывая!» – радаваўся хлопец. Вельмі падабалася Пятру гэта дзяўчына -- спрытная, працавітая, разумная. Прыйшоў Пётр да Алены ў той памятны вечар, радаснай была іх сустрэча. Толькі ўжо не тая дзяўчынка, якой была да вайны, глядзела цяпер на Пятра. Пасталела яна, прайшоўшая ўсе жахі вайны, нямецкага рабства. Зусім па-іншаму, сур’ёзна глядзела яна цяпер на жыццё. Ды і Пётр стаў іншым.

Пабраліся ў хуткасці шлюбам і пачалі ладзіць сямейнае жыццё. Нарадзілася дачушка Тамара, а пасля лёс падараваў шчаслівай пары і двух сыноў: Мікалая і Віктара.

Пётр Майсеевіч працаваў шафёрам у калгасе імя Калініна. Вельмі любіў сваю работу, душу ёй аддаваў. Пасля зацікавіўся кавальскай справай. І стаў добрым кавалём. 23 гады грымеў яго молат у мясцовай кузні.

Алена Півонаўна ў калгасе шчыравала на розных работах. Паважалі людзі сям’ю Дзерашавых, добрыя словы казалі пра іх у вёсцы. А час прамільгнуў так непрыкметна, не паспелі і азірнуцца. І вось у Пятра Майсеевіча ўжо дзевяць дзесяткаў за спіной. Няма побач Алены Півонаўны: пайшла яна з жыцця. Падтрымліваюць ветэрана дзеці, унукі, праўнукі. Ды і сам ён яшчэ тупае па двары, робіць няхітрую работу па гаспадарцы. І радуецца кожнаму мірнаму дню.

”Сельскае жыццё”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

23.05.2018 - 10:24 | В Кричеве во дворце Потемкина открыли «Зал афганской славы»

Во дворце Потемкина в Кричеве открыли «Зал афганской славы». В торжестве приняли участие представители райисполкома, Совета депутатов, общественных организаций, ветераны пограничных войск, и, конечно, те, кто прошел Афганистан.

22.05.2018 - 09:06 | Памятный знак в честь 100-летия пограничных войск появился в Кричеве

В парке Победы Кричева открылся памятный знак в честь 100-летия образования пограничных войск. Мемориал появился по инициативе районной общественной организации «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» при поддержке местного райисполкома.

21.05.2018 - 12:19 | Беларусь примет мото-автопробег «Победа без границ»

На территории стран СНГ, в том числе и в Республике Беларусь, проходит Международный патриотический мото-автопробег «Победа без границ» памяти всех воинов, погибших в годы Великой Отечественной войны, по местам боевой славы Панфиловской дивизии.

15.05.2018 - 09:41 | Поисковый клуб «ВИККРУ» нашел точное место легендарной битвы при Головчине 1708 года

Вышел 11-й выпуск военно-исторического сборника «Могилевский поисковый вестник».

28.04.2018 - 13:03 | В Славгородском районе проходит краеведческая поисковая экспедиция «Днепровский рубеж»

Поисковая краеведческая экспедиция «Днепровский рубеж» работает в Славгородском районе. Здесь, на берегах Сожа в 1941 году мужественно сражались воины 20-го стрелкового и 25-го механизированного корпусов Красной Армии. При попытке вырваться из вражеского окружения и штурме немецких укреплений в Славгороде в июле 1941 года сотни красноармейцев и командиров погибли, тысячи пропали без вести, попали в плен.