Вверх

Вы здесь

«Я з вогненнай вёскі…»

«Я з вогненнай вёскі…». Гэтыя словы па праву могуць сказаць ураджэнцы болей 60 населеных пунктаў Клічаўскага раёна. Разам з захавальніцай фондаў раённага музея Таццянай Касцюкевіч дастаём з папкі пажоўклыя ад часу, спісаныя чарнільнай самапіскай аркушы паперы, архіўныя даведкі, на якіх пячаткі, подпісы. Афіцыйныя, скупыя звесткі: назва вёскі, колькасць двароў і колькасць жыхароў да вайны, колькасць спаленых або пашкоджаных хат, колькасць загінуўшых жыхароў. Самыя вялікія чалавечыя ахвяры панеслі вёскі Дубно, дзе было забіта 120 чалавек, Люціна (80), Сялец (60), Вязень (80), Бацэвічы (71), Доўгае (97), Закупленне (64), Развадава (60), Усакіна (80), Суша (53), Ваевічы (31), Бёрда (37), Вялікая Старына (26), Жэрдзішча (25), Даўжанка (15), Залічынка (17). Усяго ў 64 населеных пунктах знішчаны сотні людзей. Дзеткі, жанчыны, старыя, якія , як і мы, хацелі жыць, слухаць спевы салаўёў, бегаць басанож па расе, кахаць…

У другой папцы знаходзім вельмі каштоўныя паперы, на якіх прыгожым почыркам маладзенькай настаўніцы Зоі Емяльянаўны Самуйлёнак запісаны ўспаміны старажылаў з Арэхаўкі.

З успамінаў Зайца Лявонція Дзям’янавіча, жыхара вёскі Альхоўка, запіс зроблены ўласнаручна:

«У жніўні 1942 года немцамі былі расстраляны жыхары вёсак Вязень і Сялец. У тым ліку і мая сям’я: 45-гадовыя бацькі Дзям’ян Лявонцьевіч і Агапа Іванаўна, браты - 12-гадовы Міхаіл і 8-гадовы Віктар, 4-гадовая сястра Галя. Яшчэ адзін брат, Аляксей, у 1944 годзе загінуў на фронце ў баях пад Беластокам.

Я ў гэты час знаходзіўся ў партызанскім атрадзе № 61. Яго камандзір — Рыгор Кузьміч Паўлаў, якога яшчэ ўсе звалі «Барада».

27-29 ліпеня 1942 года я разам з партызанамі Васілём Пятровічам Зайцам, які пасля вайны жыў у Замікітцы, Сідарковым і Пятром Лескаўцом ( загінулі на вайне ) наведаліся да сваіх землякоў, якія жылі ў лесе. Яны нам расказалі, што ў вёсцы немцы. Мы выйшлі на ўзлесак і сапраўды ўбачылі немцаў, якія ехалі па вёсцы на конях. Мы іх абстралялі, аднаго немца я застрэліў. Напэўна, гэта і паслужыла прычынай, па якой расстралялі жыхароў дзвюх вёсак, а самі вёскі поўнасцю спалілі…».

У жывых засталіся 12 жыхароў вёскі Вязень: Драка Цімафей Міронавіч, Лескавец Рыгор Цімафеевіч, Крыванос Фёдар Арцёмавіч, Ачыновіч Яфім Кандратавіч, Цмыг Марыя Яфімаўна, Бандарчык Пётр Іванавіч, Заяц Лявонцій Дзям’янавіч, Мароз Фама, Цмыг Павел, Бухава Ірына, Драка Лук’ян, Хамічонак Анастасія - і 4 жыхары вёскі Сялец: Крыванос Павел Дзмітрыевіч, Буцанец Наталля, Крыванос Аляксей Іванавіч, Крыванос Анастасія Сілкаўна.

Запіс успамінаў Алены Максімаўны Міхнёнак, 1905 года нараджэння, ураджэнкі вёскі Арэхаўка, зроблены настаўніцай Зояй Емяльянаўнай Самуйлёнак 14 красавіка 1990 года:

«Мой муж Фёдар Гаўрылавіч Міхнёнак, 1905 года нараджэння, пайшоў на фронт у першыя дні вайны і прапаў без вестак. Засталася я і пяцёра дзетак. На пачатак вайны сыну Аляксею было 13 гадоў, дачцэ Ніне –10, Галі –5, Паліне –3, Валі – 1 годзік. Федзька нарадзіўся ў 1942 годзе, бацька яго так і не ўбачыў і не патрымаў на руках.

Калі ўсе мужчыны пайшлі на фронт, то старшынёй выбралі Якава Сазонавіча Шатуху, старэйшага і вельмі паважанага ўсімі чалавека. Ён усё калгаснае дабро падзяліў паміж людзьмі па колькасці едакоў.

А праз некалькі дзён прыйшлі немцы. Сталі адбіраць кароў. Людзі, хто як мог, хавалі скаціну ў паграбах, у лесе, а потым сталі рэзаць на мяса. Да наступлення халадоў кароў у вёсцы не засталося.

Восенню 1943 года здарылася страшная бяда. У той дзень мы капалі на полі бульбу. Знянацку наляцелі нямецкія самалёты і пачалі бамбіць вёску. Усе людзі кінуліся ў лес, а я – у вёску. Там жа дзеці!

Ускочыла ў хату – пуста, няма дзяцей. Вокны павыляталі, усё кругом гарыць. Я разгубілася і бегаю вакол хаты. Чую, з алешніку, які рос побач, людзі крычаць: «Ратуйся, дзяцей тваіх вывелі!». Я пабегла на крык, а ў гэты момант запалалі амаль усе нашы хаты. Уцалела іх усяго 11. (Да вайны было 117. – Заўв. аўтара). Дзетак суседка Саўчыха вывела ў лес. Як мы выжылі ў тым пеклі? А потым яшчэ тры гады ў зямлянцы?”

20 красавіка 1990 года Зоя Емяльянаўна запісала ўспаміны Еўдакіі Лявонцьеўны Рамнёнак, 1919 года нараджэння. Гэта жанчына стала сведкай расстрэлу і закапвання жывымі яўрэяў ў мястэчку Свіслач Асіповіцкага раёна. А яшчэ яна апісвае, як у 1942 годзе немцы праводзілі карную аперацыю супраць партызанаў. Яны разам са свіслацкімі паліцаямі акружылі Арэхаўку. Людзі сталі ўцякаць у арэшнік, 16 арэхаўцаў тады дагналі кулі карнікаў. Прозвішчы 12 з іх Еўдакія Лявонцьеўна ўспомніла: Рыгор Юстынавіч Рамнёнак, Якаў Міхайлавіч Яскевіч, Уладзімір Рыгоравіч Дубіна, Фёдар Васільевіч Рамнёнак, Палуйка, Мікалай Паўлавіч Навумчык, Ганна Нікіфараўна Паўлоўская, Рыгор Міхайлавіч Міхнёнак, Рыгор Трафімавіч Завадскі, Давыд Сяргеевіч Рамнёнак, Рыгор Дубіна….

З хваляваннем чытаем лісты, напісаныя рукой Івана Ягоравіча Самуйлёнка, жыхара вёскі Ядраная Слабада. Былы партызанскі разведчык, а з чэрвеня 1944 года — разведчык 1023 стралковага палка 307 стралковай дывізіі II Беларускага фронту, апісвае свой баявы шлях. На адным з лістоў пакінуў вось такі запіс:

«У лютым 1943 года вёску Ядраная Слабада ноччу акружылі немцы. Жыхароў выгналі з хат і расстралялі 15 чалавек: Іосіфа Паўлавіча Гаварунова, Уладзіміра Васільевіча Кушнярова, Гурыя Малахавіча Кавалёва, Максіма Нікіфаравіча Гусакова, Лукаша Баранчука, Ягора Якаўлевіча Палазкова, Івана Лебедзева, Івана Аўрамавіча Кушнярова, Андрэя Шухнова, Сцяпана Есіпёнка, Андрэя Дзям’янавіча Данілёнка, Ганну Сцяпанаўну Палазкову, Ганну Ільінічну Рыбакову, Ніканора Яфімавіча Кушнярова.

Астатніх жыхароў пагналі на станцыю, пагрузілі ў эшалоны і адправілі ў канцлагеры Крычава і Магілёва. Там расстралялі або жывымі закапалі яшчэ некалькі чалавек. У тым ліку жонку Марыю і двое дзетак партызана Фёдара Іванавіча Гадунова (Іван Ягоравіч нават указвае прозвішча жанчыны, якая выдала немцам партызанскую сям,ю. – Заўв. аўтара), маю бабулю Фядосію Мартынаўну Самуйлёнак і Аляксея Сямёнавіча Купрыянава. Маю маці аднавяскоўцы не выдалі, таму яна засталася жывой…»

Па матэрыялах «Сцяг Саветаў»

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения