Вверх

Вы здесь

Як "Магілёўаўтадар" асвойвае новыя тэхналогіі рамонту

Па стане дарог мяркуюць аб эканамiчным дабрабыце краiны. Мiжнародныя i рэспублiканскiя трасы, якiя перасякаюць Магiлёўскую вобласць, знаходзяцца на абслугоўваннi «Магiлёўаўтадара». Магiстралi М-4, М-5, Магiлёў — Чэрыкаў — Касцюковiчы, Крычаў — Бабруйск — Iвацэвiчы, Магiлёў — Бабруйск, Вiцебск — Гомель — праехацца па гэтых дарогах адно задавальненне. Паверхня роўная, трава на абочынах пастрыжана, хмызняк выразаны, дрэвы, як на парадзе, — пад лiнейку. Прыгожа! Гэта ўсё справа рук работнiкаў «Магiлёўаўтадара» i яго структурных падраздзяленняў — Дарожна-эксплуатацыйных участкаў (ДЭУ). Iх, дарэчы, у прадпрыемства 9.

Генеральны дырэктар Анатоль Лапацiн.

Дарогi па навуцы

Галоўныя функцыi прадпрыемства: будаваць дарогi i займацца iх утрыманнем. Гэта значыць своечасова рабiць рамонт, латаць дзiркi, наводзiць марафет на прыдарожных палосах, адным словам рабiць усё, каб аўтамабiлiсту было камфортна i бяспечна.

I тут дарожнiкi iдуць поруч з навукай. Сёлета, акрамя традыцыйнай тэхналогii гарачай укладкi асфальтабетону, прадпрыемства асвоiла новую — Слары Сiл. Па-навуковаму — гэта аднаўленне эксплуатацыйных характарыстык пакрыцця дарог з ужываннем лiтай мiнеральна-эмульсiйнай сумесi. Тэхналогiя распрацавана БелдарНДI. Пачынальнiкамi ў яе прымяненнi сталi брэсцкiя калегi, а магiляўчане другiмi падхапiлi эстафету.

— Перавагi гэтай тэхналогii вiдавочныя, — кажа намеснiк генеральнага дырэктара РУП «Магiлёўаўтадар» Сяргей Тылец. — Вышэйшая шурпатасць дарожнай паверхнi, што павышае бяспеку пры руху. Лепш вылучаецца разметка, што таксама служыць для папярэджання аварый. А галоўнае — аператыўнасць пры нанясеннi гэтага пакрыцця. Каб паднавiць асфальтавую паверхню, дастаткова на гадзiну перакрыць рух на паласе. Плюс — эканомiя, бо гэты матэрыял не трэба разаграваць. Ды i экалогiя не нясе страты.

Зiмой падтрымлiваць дарогу ў рабочым стане дапамагаюць сумесi уласнай вытворчасцi — САМС (сумесь аргана-мiнеральная складзiруемая). З яе дапамогай ажыццяўляецца ямачны рамонт. Сумесь у параўнаннi з лiтым асфальтабетонам больш трывалая, i яе не трэба выдаляць летам, каб пакласцi новую.

Дарэчы, пляцоўка, дзе робяцца для ўсёй вобласцi САМС i пласты Слары Сiл, знаходзiцца на базе Бялынiцкага ДЭУ №74. Для рамонту дарожных пакрыццяў па тэхналогii Слары Сiл «Магiлёўаўтадар» набыў 2 машыны MAZ-MAN з устаноўкамi MACROPAVER.

Намеснікі генеральнага дырэктара Ірына Новікава і Сяргей Тылец абмяркоўваюць пачатак работ на аб'екце Р 140 Слаўгарад — Краснаполле.

Лепшая дарога, менш аварый

Сучасныя тэхналогii i высокае майстэрства дапамагаюць прадпрыемству аператыўна рабiць сваю справу. Пры рэканструкцыi галоўнага сёлетняга аб'екта, участка трасы М-5/Е271 (Бабруйск — Жлобiн), прымянялася армiраваная геасетка, выкарыстоўвалася гумава-бiтумная звязвальная айчыннай вытворчасцi. Штодзённа на аб'екце працавала каля 1200 рабочых i 900 адзiнак тэхнiкi. Усё гэта дало магчымасць правесцi рэканструкцыю хуткаснай аўтамагiстралi ад Мiнска да Гомеля на 2 месяцы раней запланаванага тэрмiну. На здачы аб'екта прысутнiчалi намеснiк прэм'ер-мiнiстра Беларусi Уладзiмiр Сямашка, мiнiстр транспарту i камунiкацый Анатоль Сiвак, старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Уладзiмiр Даманеўскi, Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Кiтая ў Беларусi Цуй Цымiн. Была адзначана высокая якасць работ i аператыўнасць.

Не менш адказна прадпрыемства падыходзiць да падрыхтоўкi дарог да значных мерапрыемстваў абласнога, рэспублiканскага i мiжнароднага маштабу. Пакрыццё, разметка, кусты, трава — траса на вачах пераўтвараецца ў паркавую зону. Падчас правядзення пасяджэння Саўмiна Саюзнай дзяржавы ў Магiлёве з удзелам прэм'ер-мiнiстраў Беларусi i Расii Андрэя Кабякова i Дзмiтрыя Мядзведзева, расiйскi прэм'ер зрабiў шчыры камплiмент беларускiм дарогам. Сёлета колькасць дарожна-транспартных здарэнняў на дарогах Магiлёўскай вобласцi паменшылася ў параўнаннi з мiнулым годам на 35%.

Iнжынер-дыспетчар Анатоль Новiкаў у рэальным часе адсочвае стан ключавых дарог М-4 i М-5.

Вiзiтоўка прадпрыемства

На балансе «Магiлёўаўтадара» 2485 кiламетраў рэспублiканскiх дарог, 330 мастоў i пуцеправодаў працягласцю звыш 16 тысяч пагонных метраў. У рэгiёнах вобласцi дзейнiчаюць 9 фiлiялаў, 35 лiнейна-дарожных дыстанцый. Агульная колькасць работнiкаў «Магiлёўаўтадара» — 830 чалавек.

Межаў дасканаласцi няма, пра гэта сведчыць i той факт, што цяпер у Бялынiцкiм раёне асвойваюць новы для прадпрыемства вiд работ — будаўнiцтва маналiтнага тратуара. Начальнiк ДЭУ №74 Андрэй Коласаў кажа, што прафесiя абавязвае трымаць марку i браць на ўзбраенне ўсё новае i перадавое. «Гэта як у спорце, — усмiхаецца ён. — Дасягнуў планкi, пастаў яе яшчэ вышэй».

Найбольш прыярытэтнай тут лiчыцца праграма па рэканструкцыi мастоў. Летась работнiкамi ДЭУ №77 была асвоена новая тэхналогiя рамонту дэфармацыйных швоў з прымяненнем гума-металiчных кампенсатараў. Тэхналогiя складаная, такiя работы можа праводзiць абмежаваная колькасць спецыялiзаваных падрадчыкаў.

Хутка на балансе «Магiлёўаўтадара» з'явiцца яшчэ адна водная пераправа. Сёлета ў Слаўгарадскiм раёне пачалiся работы па будаўнiцтве моста цераз раку Сож. Ён заменiць пантонны мост, якi ўзiмку дэманцiруецца, i зробiць рух памiж населенымi пунктамi раёна бесперапынным. Акрамя гэтага, ён звяжа два раённыя цэнтры — Краснаполле i Слаўгарад i дасць магчымасць скарацiць дарогу з Магiлёва цераз Слаўгарад да Краснаполля.

Дарожныя рабочыя ДЭУ-74 падрыхтоўваюць водаадвод на мосце.

Прадукцыйнасць i рэнтабельнасць

Iнвестыцыi, прадукцыйнасць i рэнтабельнасць — тры галоўныя «кiты» паспяховай эканомiкi. Супрацоўнiкам «Магiлёўаўтадара» ёсць чым ганарыцца. Усе заданнi Мiнтранса i паказчыкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця па вынiках 9 месяцаў выкананы i нават перавыкананы.

— Распрацаваны план мерапрыемстваў, якiя забяспечылi выкананне i перавыкананне гэтых паказчыкаў, — удакладняе намеснiк генеральнага дырэктара Iрына Новiкава. — Пры плане мiнус 4,5% па энергазберажэннi мы дасягнулi планкi мiнус 5,5%. Выкананы паказчыкi па знiжэннi ўзроўню затрат. Рэнтабельнасць склала 9,5% пры плане 2,1. У будаўнiцтва дарог iнвеставана 16 021,8 дэмiнаванага рубля за кошт крэдытаў i ўласных сродкаў. Пры плане 15 850 рублёў.

«Магiлёўаўтадар» апошнiя 4 гады займае лiдзiруючыя пазiцыi ў краiне па ўсiх кiрунках. Пры гэтым аказвае спонсарскую падтрымку сацыяльным аб'ектам, дапамагае спартыўным камандам, актыўна ўдзельнiчае ў спорце. Зручны i насычаны iнфармацыяй сайт дазваляе падрабязна азнаёмiцца з дзейнасцю прадпрыемства i яго структурных падраздзяленняў, а таксама паставiць адзнаку iх працы. На прадпрыемстве ганарацца сваiмi кадрамi, бо гэта сапраўдныя прафесiяналы. Трыццаць сем работнiкаў узнагароджаны знакамi «Ганаровы дарожнiк», яшчэ два маюць званне «Ганаровы транспартнiк». Традыцыi i веды перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Бо ў штаце хапае дынастый, якiя працуюць тут дзесяцiгоддзямi. Знамянальнай падзеяй для прадпрыемства стала i правядзенне сёлета на базе «Магiлёўаўтадара» калегii Мiнтранса з удзелам вiцэ-прэм'ера Анатоля Калiнiна. Ён адзначыў высокую ступень арганiзацыi мерапрыемства.

— Я ганаруся, што працую на чале такога зладжанага калектыву, — кажа генеральны дырэктар РУП «Магiлёўаўтадар» Анатоль Лапацiн. — Наша прафесiйнае свята — добрая нагода для таго, каб сустрэцца разам, падвесцi вынiкi, узнагародзiць лепшых. Я хачу пажадаць усiм сваiм калегам i iх сем'ям здароўя, сямейнага дабрабыту, узнёслага настрою. Хай заўжды ў вашых сэрцах жывуць радасць i жаданне тварыць!

На дарожнае палатно наносяць спецыяльнае ахоўнае пакрыццё Слары Сiл.

«Звязда»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

24.10.2017 - 09:05 | Реализация региональных инициатив содействует устойчивому развитию – Татьяна Конончук

Реализация региональных инициатив содействует устойчивому развитию.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения