Вверх

Вы здесь

Як працуе Магілёўская абласная Асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў

Як вядома, два гады таму ў краіне была створана першая Асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў — у Гродне. Магілёў стаў другім горадам, які ўкараніў у сябе гэтую форму. Ініцыятарам тады выступіў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ісачанка. Ён казаў, што гэта вельмі добры спосаб вучыцца адно ў аднаго і вырашаць праблемы разам.

Членамі асацыяцыі на сённяшні дзень з'яўляюцца абласны Савет дэпутатаў, гарадскія Саветы дэпутатаў Магілёва і Бабруйска і ўсе раённыя. Старшыня Горацкага райсавета дэпутатаў Аксана Агароднікава расказала, наколькі карыснай аказалася гэтая форма і як наогул рухаюцца справы.

— Мы яшчэ ў пачатку шляху, усімі перавагамі не скарысталіся, але нейкія напрацоўкі ўжо ёсць, — сведчыць Аксана Алегаўна. — Асацыяцыя дапамагае нам мабілізавацца для рашэння агульных пытанняў, браць на ўзбраенне вопыт нашых калег, а таксама прадстаўнікоў мясцовага самакіравання — старшых па доме, вулічных камітэтаў, старастаў.

Самы яскравы прыклад — гэта работа з мясцовымі ініцыятывамі. Механізм рэалізацыі карысных праектаў добра распрацаваны ў Слаўгарадскім, Краснапольскім, Чавускім раёнах. Менавіта з ініцыятывы 7 гадоў таму пачаў раскручвацца вядомы сёння вопыт з адраджэннем традыцый сыраварэння на Слаўгарадчыне. Сёння гэта ўжо брэнд раёна.У Краснаполлі добра пастаўлена работа па адраджэнні садоў, а ў Чавус можна павучыцца рэалізацыі праектаў па энергазберажэнні. Прыгранічныя раёны дзеляцца карысным досведам супрацоўніцтва з суседзямі са Смаленскай і Бранскай абласцей — тут ёсць чаму павучыцца ў Касцюковіцкага і Клімавіцкага раёнаў. Горкі летась далучыліся да міжнароднага праекта ВАЗ «Здаровыя гарады», дзе прыярытэтнымі кірункамі лічацца здаровае харчаванне, прафілактыка захворванняў, развіццё велатурызму і іншых відаў рухальнай актыўнасці. Гэтую ініцыятыву магілёўская асацыяцыя таксама збіраецца распаўсюдзіць сярод сваіх членаў. Па ўсіх гэтых напрацоўках мы рыхтуем метадычна-практычную літаратуру і распаўсюджваем яе сярод дэпутатаў.

Стварэнне асацыяцыі дало нам магчымасць адкрыць свой разліковы рахунак, дзе цяпер акумулююцца нашы ўзносы. Сума не вельмі вялікая, але не трэба шукаць грошы на стварэнне той жа дапаможнай літаратуры.

Акрамя сумесных дзелавых сустрэч і сесій, стала традыцыйным правядзенне агульных спартакіяд. Гэта выдатная магчымасць у нефармальнай абстаноўцы бліжэй пазнаёміцца і пагаварыць па душах. Плюс папулярызацыя здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва. Бо паглядзець на спартыўныя мерапрыемствы прыходзяць і мясцовыя жыхары. А добры прыклад, як той казаў, — нагода для пераймання.

Зусім нядаўна члены асацыяцыі Магілёўскай вобласці мелі магчымасць абмяняцца вопытам з гродзенскімі калегамі. Там сапраўды было чаму павучыцца. Пад кіраўніцтвам старшыні абласной асацыяцыі Анатоля Нікіціна ў Гродне аднаўляецца паркавая зона, добраўпарадкавана тэрыторыя для музея пад адкрытым небам. Узяты на заметку магіляўчанамі і некаторыя прыёмы па вядзенні справаздачнасці.

— Яны нам паказалі распрацоўкі сваіх метадычных дакументаў, падзяліліся інфармацыяй па заахвочванні дэпутатаў і прадстаўнікоў мясцовага самакіравання, — расказвае Аксана Агароднікава. — Мы ім, у сваю чаргу, паведамілі пра свае спартакіяды і ініцыятывы. Наогул сустрэча атрымалася вельмі пазітыўнай. У нашым сумесным семінары прыняў удзел і старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук. Мы дамовіліся і ў будучыні звяраць свае дзеянні.

"Звязда"

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «общество»:

20.01.2018 - 12:32 | Подаренные к 750-летию Могилева китайские электробусы вышли в первый рейс

Китайские электробусы - подарок провинции Хунань к 750-летию Могилева - вышли в первый рейс. В торжественной церемонии запуска машин приняли участие заместитель председателя Могилевского облисполкома Виктор Некрашевич, председатель Могилевского горисполкома Владимир Цумарев, Чрезвычайный и Полномочный Посол КНР в Беларуси Цуй Цимин.

20.01.2018 - 11:25 | Правовые профсоюзные приемы граждан пройдут в Могилевской области 25 января

Правовые профсоюзные приемы граждан пройдут в Могилевской области 25 января. В этот день каждый желающий сможет получить бесплатную консультацию юристов по вопросам, связанным с защитой трудовых и социально-экономических прав и интересов.

20.01.2018 - 11:20 | В Могилевской области за сутки произошло четыре пожара

В регионе за сутки произошло четыре пожара. Один едва не закончился гибелью, сообщила старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и взаимодействия с общественностью Могилевского областного управления МЧС Ольга Нехороших.

20.01.2018 - 11:04 | Республиканский праздник «Могилев - молодежная столица Беларуси 2018» пройдет 8-9 февраля

Республиканский праздник «Могилев - молодежная столица Республики Беларусь 2018» пройдет 8-9 февраля. Об этом сообщила начальник главного управления идеологической работы, культуры и по делам молодежи Могилевского облисполкома Екатерина Музыченко.

20.01.2018 - 10:09 | Общий график выступлений кандидатов в депутаты Могилевского областного Совета депутатов в эфире радиостанции «Радио Могилев» в ФМ-диапозоне

ГРАФИК выступлений кандидатов в депутаты Могилевского областного Совета депутатов в эфире радиостанции «Радио Могилев» в ФМ-диапозоне. Начало трансляции выступлений – в 18.00.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения