Рус Бел Eng

Як жыве Чэрыкаўскі раён?

Чэрыкаўскі раён — адзін з тых, якія традыцыйна называюць праблемнымі. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС пакінула моцны адбітак на экалогіі рэгіёна, што ў сваю чаргу паўплывала на эканоміку, дэмаграфію і іншыя паказчыкі. Тым не менш, тут праводзіцца вялікая работа па нівеліраванні наступстваў катастрофы. Яшчэ летась Прэзідэнт краіны падпісаў указ, які павінен паспрыяць больш актыўнаму развіццю эканомікі і сацыяльнай сферы ў пацярпелых раёнах Магілёўшчыны. Пра тое, як прасоўваецца працэс яго рэалізацыі і іншыя аспекты жыцця на Чэрыкаўшчыне расказаў старшыня Чэрыкаўскага райвыканкама Міхаіл Касмачоў.

— Як у раёне праходзіць рэалізацыя мэтавай праграмы па комплексным сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці? Ці ёсць канкрэтныя прыклады яе ўвасаблення?

— За 10 месяцаў гэтага года ў эканоміцы раёна, у тым ліку на рэалізацыю мерапрыемстваў праграмы, выкарыстана 15 мільёнаў рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што на 8,1 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Адзін з прыкладаў — запуск інвестыцыйнага праекта «Мадэрнізацыя цэха дрэваапрацоўкі вёскі Гронаў» Чэрыкаўскага лясгаса. Сёлета закуплены і ўстаноўлены дзве сушыльныя камеры рабочым аб'ёмам 50 кубаметраў кожная, што дазволіць павялічыць аб'ёмы вытворчасці сушанай пілапрадукцыі, перапрацоўкі буйнатаварнай драўніны і нарасціць экспарт гэтых тавараў. Акрамя таго, уведзена ў эксплуатацыю фотаэлектрычная станцыя для вытворчасці энергіі на тэрыторыі Чэрыкаўскага раёна. Адным з галоўных вынікаў рэалізацыі гэтых і іншых мерапрыемстваў праграмы з'яўляецца стварэнне працоўных месцаў.

— Напэўна, цяпер галоўны інвестпраект Чэрыкаўшчыны — стварэнне сонечнага парка магутнасцю 109 МВт. На якім этапе ён знаходзіцца цяпер?

— Сапраўды, у нашым раёне будзе створаны сонечны парк, які па сваіх памерах і магутнасці стане самым буйным у Беларусі і адным з буйнейшых у Еўропе. Энергія, атрыманая там, будзе паступаць у сеткі «Магілёўэнерга». Яе хопіць, каб забяспечыць электрычнасцю жылы сектар адразу некалькі раёнаў вобласці. Праект плануецца рэалізаваць да 2019 года. У цяперашні час завершана праектаванне і афармленне дакументаў, патрэбных для пачатку будаўніцтва. Прыемна ўсведамляць, што хутка «зялёная» энергія ўвойдзе ў кожны дом. У выніку рэалізацыі павялічацца падатковыя адлічэнні ў бюджэт, зноў-такі, будуць створаны дадатковыя працоўныя месцы.

— Зусім нядаўна Чэрыкаў прымаў удзельнікаў форуму па традыцыйнай культуры, які праходзіў у Магілёве. А як у цэлым прайшоў Год культуры ў рэгіёне?

— Калі казаць коратка — насычана і плённа. На працягу года новы раённы Цэнтр культуры прымаў гасцей не толькі з Магілёўшчыны, але і з іншых рэгіёнаў і краін. Сёлета ў рамках раённага свята «Бразгун» адбыўся трэці рэгіянальны конкурс ансамбляў фальклорнай і народнай песні «З веку ў век». У аграгарадку Верамейкі ярка і незабыўна прайшоў фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016». Два народныя калектывы, адзін узорны, дзве ўстановы культуры адзначылі свае юбілеі з дня ўтварэння. У лістападзе ў рамках творчага праекта «Фестываль народных талентаў Магілёўшчыны» ў адміністрацыйным цэнтры вобласці адбылася творчая прэзентацыя талентаў Прысожскага краю. У будучым годзе работа ўстаноў культуры па захаванні і прапагандзе гістарычна-культурнай спадчыны раёна, развіцці дэкаратыўна-прыкладной творчасці, арганізацыі і правядзенні раённых святаў будзе працягнута.

Газета "Звязда", аўтар - Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

26.04.2018 - 09:55 | Белорусский союз женщин проведет акцию в Чериковском районе к годовщине катастрофы на ЧАЭС

Общественное объединение «Белорусский союз женщин» сегодня проведет благотворительную акцию «Здоровье женщины - здоровье нации» в Чериковском районе. Она посвящена годовщине чернобыльской катастрофы, сообщили в организации.

25.04.2018 - 12:09 | Выездное заседание Совета по взаимодействию органов местного самоуправления пройдет 26 апреля в Славгородском районе

Выездное заседание Совета по взаимодействию органов местного самоуправления пройдет 26 апреля в Славгородском районе под руководством председателя Совета Республики Михаила Мясниковича.

23.04.2018 - 09:31 | Могилевская таможня безвозмездно передала компьютерную технику в Чаусскую областную среднюю школу

Оказание безвозмездной помощи стало одной из хороших традиций, сложившихся в Могилевской таможне. На протяжении долгого времени ведомство оказывает помощь различным учреждениям нашего города и области.

20.04.2018 - 10:19 | Памятный знак в честь 100-летия образования пограничных войск планируют установить в Кричеве

В Кричеве в мае текущего года по инициативе районной общественной организации «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане»  планируется установить памятный знак в честь 100-летия образования пограничных войск.

12.04.2018 - 09:36 | В Хотимском районе из горящей хозпостройки эвакуировали 60 свиней

За прошедшие сутки подразделения МЧС Могилевской области четыре раза выезжали на тушение сухой растительности, 20 - на оказание технической помощи.