Вверх

Вы здесь

Як піянеры вёску вызвалялі…

З на­блі­жэн­нем да Клі­маў­шчы­ны фрон­ту, под­ых яко­га з кож­ным пра­жы­тым ве­рас­нёў­скім днём со­рак трэ­ця­га ад­чу­ваў­ся ўсё больш і больш, Кла­ва Ка­па­е­ва ідзе ў вёс­ку Аляк­санд­раў­ку, што зна­хо­дзі­ла­ся ў пар­ты­зан­скай зо­не, да су­вяз­ных. У вай­ну яна — кі­раў­нік адной з пад­груп
Клі­ма­віц­ка­га кам­са­моль­ска-ма­ла­дзёж­на­га пад­пол­ля, а да вай­ны ўся­го год ад­пра­ца­ва­ла ў шко­ле на­стаў­ні­цай.

Яна хо­ча да­ве­дац­ца, дзе дак­лад­на ў ле­се мож­на ад­шу­каць пар­ты­зан, бо тыя апош­нім ча­сам час­та мя­ня­лі сваё мес­ца­зна­хо­джан­не. То іх пра­след­ва­лі фран­та­выя ар­мей­скія час­ці ад­сту­па­ю­ча­га на За­хад во­ра­га, то яны са­мі ха­ва­лі­ся ад яго, то на­па­да­лі на не­вя­лі­кія нямец­кія пад­раз­дзя­лен­ні.

Ка­лі ж на­ве­да­ла су­вяз­ных і да­зна­ла­ся аб пар­ты­зан­скім ла­ге­ры, дзяў­чы­на з доб­рым на­стро­ем, на­пя­ва­ю­чы, кро­чыць па ляс­ной сця­жы­не ў пар­ты­зан­скі атрад № 45 «За Ра­дзі­му». Нем­цаў яна ні­ко­леч­кі не ба­іц­ца, бо доб­ра раз­маў­ляе на іх­няй мо­ве, якую ў мір­ны час выкла­да­ла ці­ма­наў­скім школь­ні­кам. Спа­дзе­ю­чы­ся, што не­як вы­кру­ціц­ца. І не з пус­ты­мі ру­ка­мі ідзе — ня­се толь­кі што са­бра­ныя важ­ныя звест­кі пра фа­шыс­таў. З тым раз­лі­кам, каб за­стац­ца ў ле­се і са збро­яй у ру­ках зма­гац­ца з імі. Так яна цвёр­да для ся­бе вы­ра­шы­ла. Ёй так хо­чац­ца, каб узя­лі ў атрад! Тым больш што ўжо ха­пі­ла га­лаў­но­га бо­лю-кло­па­ту з па­лі­ца­ем Ле­а­ні­дам Лу­ка­шэ­ві­чам. Той та­ды на поў­ным сур’­ё­зе па­гра­жаў:

—Гэ­тую гон­чую (так ён на­зы­ваў яе за во­чы) толь­кі дзе-не­будзь на цём­най да­ро­зе мож­на за­стрэ­ліць. Бо ўсё гой­сае са­бе ту­ды-сю­ды: і ў го­рад, і ў во­ласць, і да ле­су. З не­зна­ё­мы­мі людзь­мі су­стра­ка­ец­ца. Па­да­зро­на ўсё гэ­та. Пад вы­гля­дам та­го, што нем­цам пе­ра­кла­дае і ўла­саў­цы да яе ха­ты ідуць, яна яшчэ і з хлоп­ца­мі з са­ма­ахо­вы, лі­чы, за­ад­но. А гэ­та ж, як піць даць, пад­поль­шчы­кі, якія на­ўмыс­на слу­жаць у нем­цаў!

Нем­цы ж на­ўко­ла ўсё лю­та­ва­лі, здзек­ва­ю­чы­ся з мір­на­га на­сель­ніц­тва. Лю­дзей, якіх вы­да­ва­лі здрад­ні­кі, арыш­тоў­ва­лі, да­пыт­ва­лі, рас­стрэль­ва­лі, а мо­ладзь — у Гер­ма­нію за­бі­ра­лі. І вый­сце бы­ло для ма­ла­дых у гэ­ты су­ро­вы час ад­но — пе­ра­ся­дзець дзе-не­будзь у надзей­ным мес­цы гэ­тую ва­ен­ную за­ві­ру­ху. І за ўсё зруч­ней, зра­зу­ме­ла, у са­мім пар­ты­зан­скім атра­дзе. А та­му пе­рад са­мым вы­зва­лен­нем да ле­су па­да­ло­ся ня­ма­ла лю­дзей. Іш­ла ту­ды і Кла­ва, ды не ад­седж­вац­ца, як ін­шыя, а зма­гац­ца, помс­ціць, ва­я­ваць. Але там мелі зу­сім ін­шае мер­ка­ван­не:

—Трэ­ба, да­ра­жэнь­кая, та­бе на­зад у вёс­ку вяр­тац­ца. Лю­дзей, ах­вот­ных ва­я­ваць, у нас і так ха­пае. Вунь, цэ­лы­мі пач­ка­мі бя­гуць. І пра­цяг­ваць, як і ра­ней, пад­поль­ную ра­бо­ту, бо ты са сва­і­мі бра­та­мі для нас — во­чы і ву­шы. Не­аб­ход­на да­па­маг­чы на­сту­па­ю­чым час­цям Чыр­во­най Ар­міі ў вы­зва­лен­ні ра­ё­на.

Ні­чо­га не зро­біш — за­гад ёсць за­гад! І яна, ха­ця і са шка­да­ван­нем, але вы­му­ша­на бы­ла вяр­тац­ца да­до­му. Не­ўза­ба­ве пас­ля та­го Кла­ва да­вед­ва­ец­ца, што, ад­сту­па­ю­чы, фа­шыс­ты па­кі­ну­лі ўзвод ку­ля­мёт­чы­каў у зру­бе, які ста­яў ка­ля баль­ша­ку ў яе род­най вёс­цы Гі­рэ­ві­чы. А з той па­зі­цыі быў пад пры­цэ­лам, як на да­ло­ні, уз­ле­сак, ад­куль і па­він­ны бы­лі па ўсёй ве­ра­год­нас­ці з’я­віц­ца на­шы на­сту­па­ю­чыя вой­скі. Нем­цы ха­це­лі за­тры­маць рус­кіх як ма­га боль­шы час, па­куль іх асноў­ныя сі­лы ады­хо­дзі­лі да вёс­кі Да­ра­гінь, каб там за­ма­ца­ва­ца на аба­рон­чых ру­бя­жах.

Ран­кам 28 ве­рас­ня 1943 го­да да ха­ты Ка­па­е­вых ледзь не бег­ма пры­мчаў сва­як Пра­коп Пі­ме­на­віч Ры­жа­коз.

—Ба­чыў, толь­кі што з ле­су вы­еха­лі трое вай­скоў­цаў на ко­нях! — ус­хва­ля­ва­на рас­па­вёў ён, яшчэ не пе­ра­сту­па­ю­чы па­ро­га. — Ві­даць, на­шы раз­вед­чы­кі! Ад­на­го з іх нем­цы, ма­быць, за­стрэ­лі­лі, бо ўпаў з ка­ня і больш не пад­ня­ўся, а ас­тат­нія — на­зад па­ска­ка­лі.

Тэр­мі­но­ва бы­ло не­аб­ход­на пра­вес­ці на­шых сал­дат у аб­ход за­са­ды. Кла­ва ад­ра­зу ж клі­ча Анд­руш­ку з Мі­кол­кам, сва­іх ма­лод­шых бра­тоў:

—Хут­чэй, хлоп­чы­кі, да сва­іх! Па­ве­да­мі­це ім пра фры­цаў, што за­се­лі ў зру­бе.

Дзет­кі пра­бег­лі ні­зі­най, ха­ва­ю­чы­ся за кус­ты хмыз­ня­ку. Тут ім кож­ная ялі­на бы­ла да драб­ніц зна­ё­мая. Яны ж хлоп­цы мяс­цо­выя! Да вай­ны, ды пад­час яе, тут імі ўсё хо­джа­на і пе­ра­хо­джа­на. Коль­кі ра­зоў у тую ж вай­ну на­шых з нем­ца­мі гу­ля­лі з вяс­ко­вы­мі хлап­чу­ка­мі! Ху­цень­ка пе­ра­паў­злі праз баль­шак з тым раз­лі­кам, каб са­міх не пад­стрэ­лі­лі фры­цы, і не­ўза­ба­ве апы­ну­лі­ся ў раз­мя­шчэн­ні во­і­наў-вы­зва­лі­це­ляў.

Ра­дас­цю за­свя­ці­лі­ся во­чы ў хлоп­цаў — столь­кі чыр­во­на­ар­мей­цаў! Іх су­стрэў афі­цэр, стар­шы лей­тэ­нант Мі­ха­іл Вур’е, бо яны ад­ра­зу ж за­па­тра­ба­ва­лі са­мо­га ка­ман­дзі­ра. Яго­ную ро­ту Анд­рэй­ка з Мі­ко­лам, не мар­ну­ю­чы да­рэм­на час, па­вя­лі па­між Гі­рэ­ві­ча­мі і су­сед­ні­мі Стай­ка­мі, дзе ва­ро­жыя стрэ­лы іх не маг­лі ўжо да­стаць. Але нем­цы гэ­так­са­ма не спа­лі ў шап­ку: за­ўва­жы­лі, што іх абы­хо­дзяць, ды адзін за ад­ным бя­гом на­вы­пе­рад­кі ў Да­ра­гінь, да сва­іх. Част­ку іх та­ды пе­ра­ха­пі­лі ў да­ро­зе, узя­лі ў па­лон.

Вось так Ка­па­е­вы-ма­лод­шыя да­па­маг­лі вы­зва­ліць род­ную вёс­ку. А раз­вед­чы­ка, за­бі­та­га нем­ца­мі, што бы­лі ў за­са­дзе, стар­ша­га лей­тэ­нан­та Ві­ку­ла­ва ў той жа дзень па­ха­ва­лі на баль­ша­ку. Там, дзе ён за­гі­нуў ад ва­ро­жай ку­лі. По­бач з яго ма­гіл­кай па­са­дзі­лі бя­роз­ку. Рас­це яна і па сён­няш­ні дзень, на­гад­ва­ю­чы гі­рэ­еў­цам пра воі­на-вы­зва­лі­це­ля.

Пас­ля за­кан­чэн­ня вай­ны за­га­дам № 33 па ба­таль­ё­не бе­ла­рус­кіх ар­ля­нят Анд­рэй Ка­па­еў як пі­я­нер, удзель­нік Клі­ма­віц­ка­га кам­са­моль­ска-ма­ла­дзёж­на­га пад­пол­ля быў за­лі­ча­ны ў сім­ва­ліч­ны ба­таль­ён бе­ла­рус­кіх ар­ля­нят ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за Лі­вен­ца­ва. За свае подз­ві­гі ў ты­ле во­ра­га ён быў уз­на­га­ро­джа­ны дву­ма ме­да­ля­мі — «За ад­ва­гу» і «За пе­ра­мо­гу над Гер­ма­ні­яй у Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не 1941–1945 гг. », а за мір­ныя пра­цоў­ныя буд­ні — ме­да­лём «За доб­лес­ную пра­цу. З на­го­ды 100‑год­дзя з дня на­ра­джэн­ня У. І. Леніна». А ў су­вя­зі са свят­ка­ван­нем ад­на­го з юбі­ле­яў Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі яму ўру­чы­лі яшчэ і ор­дэн — Ай­чын­най вай­ны І сту­пе­ні. Да­рэ­чы, і яго сяст­ра-пад­поль­шчы­ца Клаў­дзія, якая ў той час пра­ца­ва­ла ў ад­ной са школ Ма­гі­лё­ва, атры­ма­ла та­кі ж, толь­кі ўжо дру­гой ступені.

За­слу­жа­на ад­зна­чы­лі аба­іх гэ­ты­мі вы­со­кі­мі дзяр­жаў­ны­мі ўзна­га­ро­да­мі. Ды вось уз­на­га­ро­дзіць іх­ня­га ма­лод­ша­га бра­ці­ка Мі­кол­ку, што гэ­так­са­ма ра­зам з імі ха­дзіў на за­дан­ні і ры­зы­ка­ваў сва­ім жыц­цём, за­бы­лі­ся. А ён жа як-ні­як так­са­ма ар­ля­ня Вя­лі­кай Ай­чын­най. Відаць не ўзна­га­ро­дзі­лі та­му, што быў зу­сім ма­лы…

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения