Вверх

Вы здесь

Юшка з душой, або у Глушы як дома

На малую радзіму вядомага беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча ў Глушу прыехалі тыя, хто любіць і паважае беларускія традыцыі. Унікальнасць фестывалю «Глушанскі хутарок» у тым, што ладзіцца ён на энтузіязме тых, хто тут жыве і працуе. Адны вязуць на продаж ураджай агародніны-садавіны, іншыя — мясную прадукцыю, трэція едуць паспяваць і сябе паказаць. Няхай яны і не сусветна вядомыя зоркі, але завесці публіку могуць з паўабароту. Бо шчырасць ідзе ад сэрца, а рэпертуар — з бабуліных і дзядулевых скарбонак.

Усё адбываецца на маляўнічай пляцоўцы цэнтра народных рамёстваў, або так званага «хутара багача і бедняка». Сярод соснаў і дубоў узвышаюцца старадаўнія пабудовы. Непадалёк стаіць стараверская драўляная царква, дзе захоўваецца цудадзейны абраз святой Варвары. А крыху побач за дрэвамі хаваецца старадаўні млын. Калісьці тут збіраліся адкрыць вялікі этнаграфічны комплекс, але нешта не атрымалася. Затое месца для фестывалю народных промыслаў і рамёстваў лепш не прыдумаеш.

Далёка чуваць гукі гарэзлівага гармоніка і смачныя пахі прыгатаваных на свежым паветры беларускіх страў. Гэта галоўны арыенцір для тых, хто трапіў на свята ўпершыню.

— Налятай, гаспадынькі, на рыбу! Танней не знойдзеце. Тавар на зайздрасць — і сом, і таўсталобік, і белы амур — усе, як на падбор. Глядзіце, які шчупак, усяго 40 тысяч за кіло. Дзе вы яшчэ такія цэны бачылі? — ногі самі нясуць на заклікі гаваркога хлопца, які пад шыльдай «Ціхі вір» дэманструе зайздросныя на выгляд рыбіны.

Дарэчы, аграсядзіба «Ціхі вір», якой кіруе Рыгор Храмеля, вельмі папулярны ў раёне аб’ект. Асабліва ў аматараў рыбалкі. «З закінутага балота мы зрабілі цудоўнае возера плошчай каля 22 сотак, вакол паставілі альтанкі, — хваліцца гаспадар. — А кухня ў нас наогул усім на зайздрасць. Такой смачнай юшкі нідзе не знойдзеце». Зварыў яе Фёдар Бязручка, чалавек шырокай душы, генератар ідэй і кухар ад Бога. Запамінайце рэцэпт. Спатрэбяцца вада, некалькі сярэдніх памераў бульбін, пажадана нярэзаных, чорны перац. Ставіце кацёл на вогнішча і чакаеце, калі крыху падварыцца бульба — яна пачне падскокваць уверх. Потым кідаеце ачышчаную цэлую цыбуліну і прыкладна праз 15 хвілін апускаеце рыбу. За некалькі хвілін да гатоўнасці дадаяце лаўровы ліст і молаты перац. Юшка павінна яшчэ крышачку патаміцца перад тым, як яе падаць на стол. «Але калі вы не паклалі ў яе кавалачак сваёй душы, смачна не будзе», — смяецца гаспадар.

Аляксандр Буйко з вёскі Дойнічава — вядомы ў раёне гарманіст, без яго жартоўных прыпевак не абыходзіцца ніводнае свята. На сёлетнім конкурсе ў Бабруйску «Грай гармонік» гарманіст заняў першае месца. «Раней са сваёй праграмай працаваў на вяселлях, аб’ездзіў увесь раён і нават праехаўся ад Гомеля да Калінінграда, — кажа ён. — Цяпер на такія падарожжы грошай не хапае, але форму трымаю. Аляксандра Буйко прызнаецца, што любіць свята «Глушанскі падворак» за народны каларыт.

Наогул цікавых асоб на «хутарку» дастаткова. На вочы трапляе дзядуля, які з лазы пляце лапці. Цікаўлюся, колькі каштуе гэта прыгажосць. «Усяго 50 тысяч?» — не веру сваім вушам і раблю заказ. Адзін лапаць ужо ёсць, якраз майго памеру, другі майстра абяцае зрабіць праз паўгадзіны. Хутка высвятляецца, што я своечасова да яго звярнулася. Па вырабы Аляксандра Гайшуна, жыхара вёскі Пятровічы, нават чэргі выстройваюцца. Вязаць лапці ён навучыўся яшчэ ў сваёй маці. Пасля вайны разам з трыма сваімі братамі хадзіў у школу выключна ў матуліных лапцях.

Аляксандр Арлоў — мясцовая славутасць. Яго майстэрня якраз і ёсць той дом ганчара, які ўпрыгожвае «Глушанскі хутарок». Па слядах бацькі пайшоў яго старэйшы сын Мікалай. Хлопцу 20 гадоў, і ён самы юны член Саюза мастакоў. Гліняны посуд і свістулькі Арловых разыходзіліся на фестывалі з вялікай хуткасцю. «Мы кожны раз прыдумваем нешта новае, — дзеліцца Аляксандр сакрэтам. — Аднойчы зрабілі з гліны герояў мультсерыяла «Ледавіковы перыяд». Размялі імгненна». Дапамагалі свайму настаўніку рэкламаваць тавар яго вучні. Пад кіраўніцтвам майстра працуе 14 школьнікаў з Глушы і дзвюх навакольных вёсак.

Ганаровы госць фестывалю Наталля Адамовіч, дачка пісьменніка, не прапускае ніводнага свята. На гэты раз яна прэзентавала мясцовай бібліятэцы нядаўна перавыдадзеныя кнігі свайго бацькі. Сярод землякоў на іх вялікі попыт. Тым больш што перавыдадзена найлепшае са спадчыны, з дапаўненнямі і каментарамі, рэдкімі фотаздымкамі. Прывезла яна таксама англамоўнае выданне. «У Лондане «Хатынская аповесць» выйшла пад назвай «Хатынь»,— дэманструе Наталля англамоўны асобнік у мяккай абгортцы. — Амерыканскі гісторык і спецыяліст па Усходняй Еўропе Цімаці Снайдэр напісаў да яе такую добрую рэцэнзію, што зацікавіліся нават французы і таксама збіраюцца выдаць кнігу на сваёй мове. У Брытаніі фільм «Ідзі і глядзі», які зняты па гэтай аповесці, лічыцца адным з лепшых кінатвораў ХХ стагоддзя».

— Свята выклікае вельмі цёплыя ўражанні, тут наогул не заўважаеш, як ідзе час, — прызналася Наталля Адамовіч. — У Глушы я адчуваю сябе як дома.

У свой час гэты фестываль як мясцовую ініцыятыву прапанавала старшыня Глушанскага сельсавета Марыя Сушчанка. Праект атрымаў фінансавую падтрымку ПРААН. Свята спадабалася і стала традыцыйным. Сёлета гасцей тут сустракалі ў шосты раз.

Нэлі Зігуля,“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения