Вверх

Вы здесь

За шчасце жыць пад мірным небам

У юбілейны год Вялікай Перамогі адзначае свой слаўны юбілей ветэран Вялікай Айчыннай вайны Рыгор Іванавіч Куцілкін. Сёння гэтаму добра вядомаму і паважанаму ў раёне чалавеку спаўняецца 90 гадоў. Нягледзячы на тое, што нарадзіўся ён у Расіі, але і Беларусь, дзе пражыў 65 гадоў, працаваў на карысць яе працвітання, стварыў сям’ю, мае надзейных сяброў — лічыць сваёй радзімай.

Былы салдат і зараз у страі: ён — намеснік старшыні раённага Савета ветэранаў, па магчымасці сустракаецца са школьнікамі, моладдзю, дзеліцца з імі сваімі ўспамінамі. Ніколі не сціраюцца з яго памяці гады ваеннага ліхалецця. Яны і да сённяшняга дня трывожаць сэрца ветэрана…

У вялікай сям’і Куцілкіных, акрамя яго, былі яшчэ тры дачкі і сын, а бацька памёр у 1933 годзе. У тым годзе на малой радзіме Куцілкіных — у Паволжы ўсе пасевы павыгаралі. Дзеці з маленства зведалі цану хлебу. Каб не памерці з голаду, яны зараблялі як маглі: наймаліся да багацейшых, пасвілі жывёлу. Увесь груз па гаспадарцы Рыгор узваліў на сябе, дапамагаў маці паставіць на ногі малодшых.

Калі пачалася вайна, Рыгору Куцілкіну было 16 гадоў. У канцы снежня 1942 года ён разам з аднакласнікамі быў прызваны на фронт: юнакоў накіравалі ў дэсантныя войскі, а дзяўчат — у зенітныя. І амаль усе з іх загінулі ў першыя месяцы Вялікай Айчыннай.

Курс маладога байца Рыгор прайшоў за тыдзень і ў саставе 20-й паветрана-дэсантнай брыгады змагаўся з ворагам на Карэйскім перашыйку, вызваляў гарады і мястэчкі на тэрыторыі Польшчы. Быў паранены, залячыў у шпіталі раны — і зноў на фронт.

А на вайне, як на вайне: паўсюдна чуліся ўзрывы, гарэлі населеныя пункты. Гэты чалавек неаднойчы глядзеў смерці ў вочы, аплакваў загінуўшых баявых сяброў. Усё гэта давялося перажыць Рыгору Іванавічу. Мужнасць, бясстрашнасць, адвага — тыя характэрныя рысы, якія вызначалі маладога байца.

Лёс неаднойчы выводзіў яго з пякельнага агню. Вось і ў той памятны дзень 12 мая 1945 года, калі на тэрыторыі Памераніі яшчэ ішлі баі, з траншэі выскачылі чацвёра фашыстаў і кінуліся на савецкіх салдат, якіх было трое. Пачалася стральба з абодвух бакоў, салдаты — і рускія, і варожыя — падалі, затым узнімаліся і зноў падалі. Завязаўся рукапашны бой. У той схватцы перамаглі савецкія воіны, нягледзячы на тое, што двое з іх былі паранены, а Рыгор Куцілкін — кантужаны.

Зноў — лячэнне ў шпіталі. Пасля выздараўлення Р.І.Куцілкін паступіў і ў 1949 годзе закончыў Казанскае ваеннае авіяцыйнае тэхнічнае вучылішча Далёкай Авіяцыі. Для праходжання далейшай службы малады афіцэр быў накіраваны ў авіяцыйны полк ў г.Бабруйск. Тут, на танцавальным вечары ў адным з клубаў, сустрэў сваё адзінае на ўсё жыццё каханне — Ліду, якая працавала медсястрой у ваенным шпіталі. У хуткім часе маладыя пажаніліся: жылі душа ў душу. Іх узаемаразуменне, падтрымка адзін аднаго дапамаглі перажыць тое, што з-за перанесеных раненняў у гады ваеннага ліхалецця, Рыгор быў дэмабілізаваны: маладому афіцэру не ўдалося зрабіць кар’еру лётчыка, аб якой ён так марыў!

Але Р.І.Куцілкін не скарыўся лёсу, пайшоў працаваць у абласное упраўленне сувязі (на той момант г.Бабруйск быў абласным цэнтрам). А калі быў утвораны Кіраўскі раён, у райкаме партыі яму прапанавалі пасаду начальніка раёна электрасетак і Рыгор Іванавіч згадзіўся.

Веды, кемлівасць, арганізатарскі талент дапамаглі яму на працягу 26 гадоў нязменна ўзначальваць калектыў РЭС. За гэты перыяд быў электрыфікаваны горад, атрымалі святло сельскія населеныя пункты. Раён электрасетак выйшаў у лік лепшых арганізацый вобласці ў сваёй галіне. Куцілкіна-кіраўніка заўсёды вызначалі кампетэнтнасць, разважлівасць, чалавекалюбства. Да баявых узнагарод Рыгора Іванавіча — ордэна Айчыннай вайны, медаля “За адвагу” дабавіўся ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У весь жыццёвы, працоўны і сямейны шлях Куцілкіна — прыклад працавітасці, патрыятызму, адказнасці за даручаную справу. Не сорамна былому салдату за пражытыя на гэтай зямлі гады, дзе працаваў на сумленне. Дарэчы, у Куцілкіных двое дзяцей: дачка Наталля і сын Уладзімір, 4 унукі і 6 праўнукаў, адзін з якіх названы ў гонар прадзядулі. Яны не пакідаюць без увагі і дапамогі сваіх родных, часта наведваюцца, хаця і жывуць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. А самая запаветная мара ў ветэрана — каб людзі ніколі не зведалі жахаў вайны.

Пасля размовы з Рыгорам Іванавічам зусім па-іншаму пачынаеш глядзець на звыклыя рэчы і з’явы. Задумваешся аб сэнсе, каштоўнасцях жыцця і памяці аб мінулым… Менавіта яна вучыць і заклікае, пераконвае і перасцерагае. І чым менш застаецца жывых сведкаў мінулага, тым большым павінен быць клопат аб яго захаванасці ў памяці і перадавацца з пакалення ў пакаленне.

”Кіравец”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения