Вверх

Вы здесь

За стандартамі бачыць людзей

Якраз гэты пасыл і стаў галоўным у рабоце членаў пастаяннай камісіі па сацыяльных пытаннях Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, пасяджэнне якой прайшло днямі на Асіповіччыне. І пра важнасць азначанай тэмы сведчыць ужо такі факт, што разам з членамі камісіі, якую ўзначальвае начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магаблвыканкама Анатоль Сінкавец, працавалі і старшыня аблсавета дэпутатаў Анатоль Ісачанка з намеснікам старшыні камтэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Уладзімірам Шэпялевічам, і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Калтуноў з членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу краіны Аленай Круцько, і старшыня Асіповіцкага райвыканкама Пётр Шукаловіч.

Распачалася работа ў аграгарадку Вяззе, дзе пасля кароткага расказа старшыні райсавета дэпутатаў Аляксандра Пузіка аб сацыяльна-эканамічным развіцці і перспектывах Асіповіччыны гаспадары паказалі аб’екты сацыяльнй сферы Вяззеўскага сельсавета. З цікавасцю наведалі ўдзельнікі практычнага мерапрыемства мясцовыя Дом культуры, паштовае аддзяленне і гандлёвы цэнтр, пазнаёміліся з медыцынскім і бытавым абслугоўваннем насельніцтва і дзейнасцю тэлефаністаў на вёсцы. З падрабязным тлумачэннем, натуральна, узнікаючых ў працэсе разнастайных пытанняў. Абмеркаванне ўбачанага працягвалася практычна ўсю дарогу да горада, знаёмства з якім па традыцыі пачалося з ускладання кветак да помнікаў на Алеі Героеў. Пасля чаго дэпутатаў чакала наведванне двух прадпрыемстваў прыватнай формы ўласнасці — ЗАТ “Алцімед” і ІПВУП “Парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца”. Землякі добра ведаюць, што выпускаюць гэтыя калектывы і якая запатрабаваная на рынку іх прадукцыя, чулі пра эндапратэзы і ўжо карысталіся тым жа пральным парашком “Мара” і госці, але ўбачыць сучасную вытворчасць на свае вочы — гэта зусім іншая справа. А таму і да дырэктараў Анатоля Досты з Прэдрагам Франічам пытанняў было зашмат. Што і не дзіўна: падобнага больш няма не толькі на Магілёўшчыне, а і ў краіне.

Непасрэдна пасяджэнне адбылося ў райвыканкаме, прычым удзел у ім прынялі ўжо і старшыні нашых сельсаветаў з кіраўнікамі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, тыя, хто непасрэдна працуе для людзей і фактычна адказвае за належнае выкананне прынятых у краіне сацыяльных стандартаў — у галінах жыллёва-камунальнай гаспадаркі, адукацыі, спорта і турызма, культуры, медыцыны, сувязі, транспарту і г.д.

Аб праводзімай рабоце па ўдасканальванню склаўшайся ў рэгіёне сістэмы абслугоўвання насельніцтва падрабязна расказаў Аляксандр Пузік, але ўдакладняючых пытанняў хапіла не толькі да прамоўцы, а і да шэрагу адказных работнікаў райвыканкама і працоўных калектываў. З удакладненнем, як і што можна і трэба зрабіць яшчэ, каб людзям на месцах жылося больш зручна, з кожным днём лепш.

Ці задавальняе вяскоўцаў транспартнае злучэнне з горадам? Што робіцца камунальнікамі і іншымі службамі, каб паселішчы мелі належны выгляд і рэгулярна пазбаўляліся ад бытавога смецця? Ці няма праблем з падвозам дзяцей у школу і вяртаннем іх дамоў? Як наладзілі абслугованне жыхароў сяла гандляры і бытавікі?

Карацей, канкрэтная размова ішла па самых розных накірунках. І з выхадам зноў жа на чалавека.

У падобным фармаце дыялогу працягвалася абмеркаванне і яшчэ двух пытанняў, якія тычыліся работы выканаўчых і распараджальных органаў Асіповіччыны па забеспячэнні занятасці насельніцтва, людскімі зваротамі. З імі выступілі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Тамара Бурак і Ала Некрашэвіч, і тут таксама хапіла розных думак-меркаванняў.

— Мясцовая ўлада прымае шмат добрых рашэнняў, — адзначыў напрыканцы выязнога пасядэння Анатоль Ісачанка, — накіраваных на карысць чалавека, таму галоўнае — даводзіць іх да лагічнага канца, рабіць усё, каб яны абавязкова праводзіліся ў жыццё. На Асіповіччыне, як і ў іншых месцах, хапае і дэпутатаў розных узроўняў, і наогул разумных і неабыякавых — з актыўнай, як гаворыцца, жыццёвай пазіцыяй — людзей, таму больш райцеся з імі, абмяркоўвайце вызначаныя напрамкі дзейнасці. Магчыма, будуць розныя погляды-меркаванні, не выключаны нават супрацьлеглыя, але менавіта ў спрэчках і нараджаецца ісціна. Не хапае ў чымсьці кампетэнцыі — звяртайцеся да парламентарыяў-сенатараў, дэпутатаў рэспубліканскага ўзроўня — мы ж ім не дарма аказалі такое высокае давер’е. Бо ёсць праблема — яе трэба вырашаць, знаходзіць варыянты. Вось сёння разам больш пільна пачалі аналізаваць, углядацца ў сацыяльныя стандарты — і высвятляецца, што гэта не догма, што асобныя з іх ужо патрабуюць перагляду. Усё правільна: жыццё не стаіць на месцы, без дынамікі няма развіцця. Таму галоўнае — ніколі і ні ў чым не быць абыякавымі. І абавязкова дзейнічаць усім у адной запрэжцы, разам. Бо задача ў распараджальнай і выканаўчай улад, як і справа, агульная: працаваць на карысць людзей.

І з гэтым нельга не пагадзіцца.

Віталь Кулакоў, ”Могилевские ведомости”

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения