На стадыёне Магілёўскай гарадской СДЮШАР №7 адбылося абласное жаночае футбольное дэрбі. “Надзея-Днепр” і “Бабруйчанка” сутыкнуліся ў чацвёрты і апошні раз у бягучым сезоне.

Баланс гульняў быў на карысць магіляўчанак: дзве перамогі пры адной нічыёй. Рэабілітавацца за невельмі удалыя вынікі ў супрацьстаяннях з камандай Аляксандра Ластачкіна “Бабруйчанка” у сераду, 5 лістапада, не здолела. У першым тайме Валянціна Ніжагародава двойчы засмуціла галкіпера саперніка – з гульні і з пенальці. У другой палове сустрэчы Анастасія Шчэрбачэня і Любоў Гудчанка забілі яшчэ па мячу. 4:0 – за два туры да заканчэння чэмпіянату “Надзея-Днепр” забяспечвае сабе месца на п’едэстале гонару. А вось якога гатунку медалі ўпрыгожаць скарбонку узнагарод каманды – бронзавыя альбо срэбраныя, вызначаць апошнія гульні з футбольным клубам “Мінск” 9 лістапада і “Зоркай-БДУ” 16 лістапада.

Андрэй Ільеня, прэс-сакратар жаночай футбольнай каманды "Надзея-Днепр"
фотаздымкі Аляксандра Ільені
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 10:42
18.08.2020 - 09:50
«Кировск-СДЮШОР» стал обладателем Кубка Беларуси по пляжному футболу
17.08.2020 - 12:07
Могилевские спортсмены завоевали награды на чемпионате Беларуси по академической гребле
10.08.2020 - 10:00
Могилевские команды вышли в суперфинал командного чемпионата Беларуси по настольному теннису
03.08.2020 - 11:05
03.08.2020 - 11:00