Рус Бел Eng 中文

Журы занальнага конкурсу тэатральных аматарскіх калектываў адзначыла ігру бялынічан, гасцей з Магілёўскага і Горацкага раёнаў

У канцэртнай зале РЦК адбыўся занальны этап конкурсу тэатральных аматарскіх калектываў Магілёўшчыны “У далонях маёй Беларусі”.

Дарэчы, конкурс праходзіць у тры этапы. Першы – раённы (гарадскі). На ім выбіралася па два лепшыя калектывы. Другі – занальны, які ўключае тры зоны – Бабруйскую, Чэрыкаўскую, Бялыніцкую. Лепшыя ўдзельнікі з кожнай і выйдуць у трэці, заключны этап, які збярэ пераможцаў у Магілёве.

Жыхары Прыдруцкага краю сустракалі тэатральныя калектывы Магілёўскага, Бялыніцкага, Круглянскага, Горацкага раёнаў. Іх арыгінальнасць, рэжысёрскія рашэнні, акцёрскае майстэрства, сцэнічную культуру, касцюмы і дэкарацыі ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі дырэктар абласнога метадычнага Цэнтра народнай творчасці і культасветніцкай работы Алег Хмялькоў, загадчыца аддзела традыцыйнага мастацтва і культурна–забаўляльнай дзейнасці Алена Рулёва, вядучы метадыст аддзела традыцыйнага мастацтва і культурна-забаўляльнай дзейнасці Алена Цішкевіч, галоўны рэжысёр Цэнтра Наталля Маісеева.

Распачаў конкурсную праграму тэатральны калектыў Магілёўскага раёна. Ён прадставіў на суд журы літаратурна-музычную кампазіцыю на гістарычную тэму – да 200-годдзя бітвы каля Салтанаўкі ў Айчыннай вайне 1812 года. Астатнія ўдзельнікі, у асноўным, дэмастравалі ўжо добра вядомую гледачу класіку.

Канечне, былі і пэўныя ўмовы. Удзельнічаць у конкурснай праграме дазвалялася калектывам са званнем “народны”, “узорны”, а таксама рознажанравым аматарскім групоўкам, якія працуюць на базе ўстаноў культуры. Беларуская мова і працягласць пастаноўкі не больш за 30 хвілін таксама былі агавораны загадзя.

«Наша мэта, — адзначыла Алена Рулёва, — не толькі задавальненне эстэтычных запатрабаванняў, але і развіццё аматарскага тэатра, папаўненне яго рэпертуару, удасканаленне майстэрства акцёраў. Таму, прыемна, што ўдзел у конкурсе прымаюць калектывы з мясцовых дамоў культуры. Не ўсё так проста, як хацелася б, але, спадзяёмся, што дзякуючы конкурсу, неабходныя вывады будуць зроблены».

Дзевяць пастановак прадэманстравалі бялынічанам удзельнікі “У далонях маёй Беларусі”. Розныя па жанрах і па акцёрскай гульні — яны нікога не пакінулі раўнадушнымі. «Асабіста мне спадабалася літаратурна-музычная кампазіцыя па рамане Івана Мележа “Людзі на Балоце” (Бялыніцкі раён), — дзеліцца ўражаннямі Галіна Нікіціна. – Дэкарацыі, касцюмы, акцёрская гульня – уразіла ўсё без выключэння».

Журы адзначыла ігру бялынічан, гасцей з Магілёўскага раёна і Аўсянкаўскага Дома культуры (Горацкі раён).

zara.by

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

23.05.2018 - 16:24 | Школа безопасности жизнедеятельности для пожилых граждан и инвалидов открылась в Славгородском районе

Школа безопасности жизнедеятельности для пожилых граждан и инвалидов открылась на базе отделения дневного пребывания Славгородского районного центра социального обслуживания населения.

23.05.2018 - 10:28 | Улицы Черикова «прирастают» необычными украшениями

Яблоки и груши размером больше арбуза, остановка под зонтиком – огромным, ярким и уютным, множество красочных деревянных скульптур… Небольшой Чериков всегда выгодно отличался необычным убранством, разнообразием малых архитектурных форм.

21.05.2018 - 15:22 | Лучшую артиллерийскую батарею определят на Осиповичском полигоне

Лучшую артиллерийскую батарею определят на Осиповичском полигоне, сообщили в Министерстве обороны.

21.05.2018 - 12:47 | Неосторожность при курении стоила жизни двум жителям Круглого и Осиповичского района

За прошедшие выходные дни в Могилевской области произошло 7 пожаров, на которых два человека погибли.

18.05.2018 - 10:52 | Районный фестиваль семейного творчества «Звездный экспресс» проведут в Костюковичах 19 мая

Районный фестиваль семейного творчества «Звездный экспресс» проведут в Костюковичах 19 мая. Об этом сообщили в райисполкоме.

Мероприятие будет состоять из двух частей.