Вверх

Вы здесь

Жыллёвыя праблемы грамадзян вырашаў на асабістым прыёме грамадзян старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік

Домік у прыгарадзе

Даярка з сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Палыкавічы" Магілёўскага раёна папрасіла дапамагчы з прыватызацыяй дома ў аграгарадку Масток. Дакладней, не столькі з самой прыватызацыяй, колькі з растэрміноўкай плацяжу ў гаспадарку. Заплаціць жанчыне трэба Br61 млн., а яе штомесячны заробак у сярэднім Br3 млн.

"Як вы сабе гэта ўяўляеце?" — спытаў Пётр Руднік у кіраўніка сельскай гаспадаркі.

Старшыня СВК Аляксандр Корнеў патлумачыў, што гаспадарка мае службовае жыллё, куды засяляліся самыя патрэбныя ў гаспадарцы спецыялісты і работнікі. Між тым, "Палыкавічы" — гэта прыгарадная гаспадарка, жыллё навокал Магілёва карыстаецца попытам, і ахвотнікаў набыць яго вельмі шмат. Таму ў працоўным калектыве вырашылі, што дазвол на прыватызацыю атрымаюць менш за дзясятак чалавек — і гэта шматдзетныя сем'і. Разам з тым, растэрміноўку плацяжу на дзесяць гадоў ім не дазволілі. Вырашылі, што ў такім выпадку падобнае права на беспрацэнтную пазыку павінны мець і іншыя работнікі, якім патрэбна жыллё.

Логіка ў гэтым ёсць, пагадзіўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама, але шматдзетнай жанчыне трэба ўсё ж, на яго погляд, дапамагчы, і для гэтага неабходна яшчэ раз параіцца з праўленнем.

"Я таксама раю вам прымаць рашэнні ў інтарэсах працоўнага калектыву, — сказаў Пётр Руднік. — Даваць пазыкі людзям, калі на гэта ёсць эканамічная магчымасць, але адначасова падпісваць дагавор на добрасумленную працу ў гаспадарцы, не менш чым на час выплаты грошай".

Кіраўнік вобласці таксама прасіў паспрабаваць новую і, на яго погляд, вельмі перспектыўную схему будаўніцтва жылля на сяле. Ён нагадаў, што можна атрымаць банкаўскі крэдыт на будаўніцтва, калі на рахунку будзе не менш за 25% ад кошту жылля. Сума гэта немалая, а таму гаспадарка можа дапамагчы свайму добраму работніку займець яе ў якасці пазыкі. Ад гэтага выгада ёсць усім, лічыць Пётр Руднік: у вёсках будуецца новае жыллё, людзі замацоўваюцца на сяле, гаспадаркі атрымліваюць спецыялістаў і перспектыву развіцця. І ўсё разам вядзе да павышэння вынікаў працы і ўзроўню жыцця.

Магілёўскі даўгабуд

На прыём да Пятра Рудніка прыйшлі два прадстаўнікі ад будучых жыхароў дома № 16 у новым магілёўскім мікрараёне "Спадарожнік". Яны ставяць пытанне аб тэрмінах здачы дома і, у сувязі з гэтым, аб кошце будаўніцтва.

Між тым, днямі на сайце Магілёўскага аблвыканкама з'явілася паведамленне, што 22 праблемныя дамы ў рэгіёне дабудуюць да канца гэтага года. Складзены пералік з дакладнай датай заканчэння будаўніцтва, работы распісаны памесячна, за выкананнем графікаў замацаваны афіцыйныя асобы.

Сярод іншых у спісе і дом № 16. Яго павінны ўвесці ў эксплуатацыю напрыканцы верасня. Жыхары не вераць, але на прыёме грамадзян кіраўніцтва будаўнічай галіны яшчэ пацвердзілі заяўленыя планы. Гатоўнасць дома цяпер ацэньваецца на 70%. Будаўнікі працуюць на 8-м паверсе, адначасова вядуцца работы ўнутры будынка і на навакольнай тэрыторыі. Арганізавана шматзменная праца без выхадных дзён.

Пётр Руднік нагадаў начальнікам пра адказнасць за свае словы і вырашыў, што другое пытанне пра цэны пакуль няма прычын абмяркоўваць. Забудоўшчыкі пайшлі з надзеяй на хуткае засяленне. Увогуле ўлады абяцаюць выправіць сітуацыю з будаўніцтвам праблемных дамоў і абараніць інтарэсы людзей, і таму паралельна з праверкай графікаў уводу дамоў будзе кантралявацца таксама кошт жылля.

Дыхаць з камфортам

З Крычава ў абласны цэнтр прыехаў інвалід 1-й групы, які жыве на першым паверсе ў жылым доме. Выступіў ён не толькі ад свайго імя, але і ад імя сваіх суседзяў: жыхары першага паверха даўно мараць пра балконы ці лоджыі.

Некалькі гадоў таму мясцовыя ўлады паабяцалі мужчыне, што пры капітальным рамонце дома гэтая мара можа спраўдзіцца.

Між тым, мінуў час, і ў капітальным рамонце дома, які плануецца на наступны год, закладзена толькі цепларэнавацыя, без аніякіх балконаў. Гэта і стала нагодай для візіту на прыём да кіраўніка вобласці. Жыхар Крычава прад'явіў дакумент — ліст з райвыканкама, які атрымаў некалькі гадоў таму.

Пётр Руднік не мае сумненняў, што ўлада павінна выконваць абяцанні. Калі ў бюджэце на ўсё не хапае грошай, то ў такой сітуацыі варта жыхарам кватэр на першым паверсе дома прапанаваць долевы ўдзел у будаўніцтва балконаў. Акрамя гэтага, дзеля добрай справы для людзей магло б падзяліцца будаўнічымі матэрыяламі прамысловае прадпрыемства.

Што ж датычыцца самога заяўніка, які жыве адзін і цяжка перасоўваецца з кійком, то, перакананы старшыня Магілёўскага аблвыканкама, трэба абавязкова ўлічыць статус інваліда 1-й групы і проста праявіць спагаду да яго. Для таго, каб выйсці на двор, з-за абмежаваных магчымасцяў мужчыну патрабуюцца сілы і час. Калі будзе балкон, то з'явіцца магчымасць дыхаць свежым паветрам. Абласное ўпраўленне сацыяльнай абароны гатова прадаставіць па заяве грашовую дапамогу, каб чалавек мог палепшыць умовы свайго жыцця.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «общество»:

15.12.2017 - 19:16 | В Могилевской области проходят пикеты по сбору подписей в поддержку кандидатов в депутаты местных Советов депутатов 28 созыва

В Могилевской области проходят пикеты по сбору подписей в поддержку кандидатов в депутаты местных Советов депутатов 28 созыва.

15.12.2017 - 16:05 | Закрывать мини-рынок в спальном районе Могилева не будут

Закрывать мини-рынок в спальном районе Могилева не будут. Об этом сообщили в горисполкоме.

15.12.2017 - 15:49 | В Могилевской области подано 4 117 заявлений на регистрацию инициативных групп по выдвижению кандидатов в депутаты местных Советов депутатов 28-го созыва

В Могилевской области подано 4 117 заявлений на регистрацию инициативных групп по выдвижению кандидатов в депутаты местных Советов депутатов 28-го созыва. Об этом сообщили в Могилевской областной избирательной комиссии.

14.12.2017 - 15:18 | В Бобруйске открылась ярмарка «Калядны гасцінец»

Ярмарка «Калядны гасцінец» открылась сегодня в Центре культуры Бобруйского района (ул.Советская, 77а). Об этом корреспонденту сайта сообщили в Могилевском отделении Белорусской торгово-промышленной палаты.

14.12.2017 - 12:32 | Прямую линию проведет 15 декабря первый заместитель начальника Главного статистического управления Могилевской области Светлана Юрашкевич

Прямую телефонную линию 15 декабря проведет первый заместитель начальника Главного статистического управления Могилевской области Светлана Леонидовна Юрашкевич. Свои вопросы жители региона могут задать с 10.00 до 12.00 по телефону 8 (0222) 22 24 59.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения