Вверх

Вы здесь

Знайшоў сродкі на кватэру, знайдзі і на камуналку

У Магілёве ўпершыню разглядалася судовая справа аб прымушэнні ўласніка кватэры прадаць сваё жыллё, каб заплаціць даўгі.

Да ўступлення ў сілу новага Жыллёвага кодэкса катэгорыя ўласнікаў была самай непадступнай, сведчаць супрацоўнікі ЖКГ. Выселіць іх з прыватнай кватэры было немагчыма, і некаторыя не плацілі за камунальныя паслугі гадамі. Як вось гэтая «першая ластаўка». Толькі сёлета над магіляўчанкай, якая 3 гады жыла ў прыватнай кватэры і не думала разлічвацца за паслугі, навісла пагроза пазбаўлення гэтага жылля.

— На першым пасяджэнні ўласніца наогул доўга не магла ўцяміць, чаму яе выклікалі ў суд, — дзеліцца падрабязнасцямі гэтай гісторыі начальнік РКЦ №5 Наталля Шамбалава. — Маўляў, кватэра яе асабістая, і ніхто не мае права замахвацца на яе. Але хутка зразумела, што калі яна не жадае аплачваць даўгі за камуналку, суд можа прымусіць яе прадаць нерухомасць, каб пагасіць іх.

Самае цікавае, што пасля таго, як суд паставіў канкрэтныя тэрміны для ліквідацыі запазычанасці, грошы хуценька знайшліся. Але пеня ў 7 мільёнаў рублёў яшчэ застаецца на сумленні жанчыны. Камунальнікі маюць намер прымусіць яе заплаціць і гэты доўг. Пакуль жанчына не працуе, але суд параіў ёй працаўладкавацца. І каб пазбегнуць наступных непрыемнасцяў, магіляўчанцы трэба над гэтым сур’ёзна падумаць.

Між тым у РКЦ №5 падрыхтавалі дакументы ў суд яшчэ на 4 уласнікаў прыватнага жылля, якія ўсё яшчэ ігнаруюць патрабаванні заплаціць па разліках.

— Цяпер мы высылаем уласнікам папярэджанні, што іх чакае, калі яны будуць адмаўляцца плаціць за камуналку, — паведаміла начальнік службы камунальных сістэм і разлікаў Магілёўскага ЦГІС Таццяна Коршунава. — Існуе артыкул 155 Жыллёвага кодэкса, які павінен выконваць кожны, незалежна ад таго, уласнік ён або наймальнік кватэры. Ніхто не ведае, на якім этапе даўжнік зразумее, наколькі ўсё сур’ёзна. Але ж трэба мець сумленне. Дзяржава і так дае ўсім адтэрміноўку да 25-га чысла наступнага месяца. Тыя 3,3 мільярда рублёў, якія магіляўчане запазычылі за камуналку на 1 студзеня, — вельмі сур’ёзная сума, каб яе ігнараваць.

Нэлі Зігуля, "Звязда"

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения