Рус Бел Eng

«Зялёная эканоміка»

Побач з домам Наталлі і Пятра Козенцавых у Краснаполлі набірае моц будучы сад. Яму яшчэ толькі год, але сужэнцам ужо ёсць пра што расказаць. Летась яны, як і 14 іншых сем’яў раёна, сталі ўдзельнікамі праекта «Зялёная эканоміка саду — для адраджэння вёскі. Дрэвы супраць беднасці і дэградацыі зямлі». Скептыкі дагэтуль лічаць, што забруджаныя тэрыторыі ні на што не прыдатныя: маўляў, што на іх можа расці? Але праект накіраваны на тое, каб навучыць насельніцтва атрымліваць — нават у такіх складаных умовах — чыстую прадукцыю і адначасова забяспечваць сябе справай, якая будзе прыносіць пастаянны даход.

Сродак для дадатковых даходаў

Калісьці Краснапольскі раён быў адным з паспяховых, на яго тэрыторыі пражывалі звыш 30 тысяч чалавек. І садоў было шмат — ніхто тады нават не думаў, што калісьці іх прыйдзецца адраджаць. Чарнобыльская трагедыя моцна зачапіла тутэйшыя землі, пакрыўшы небяспечным попелам найбольш урадлівую іх частку. Не да садоў было ў тыя гады, калі з карты раёна знікалі цэлыя вёскі, а людзі сотнямі і нават тысячамі выязджалі з забруджаных тэрыторый у пошуках лепшага жыцця.

Новыя магчымасці з’явіліся летась, пасля таго, як дэпутаты спалучылі свае высілкі з Міжнародным фондам развіцця сельскіх тэрыторый і пачалі працаваць разам. На мясцовым узроўні была зацверджана праграма «Зялёная эканоміка ў Краснапольскім раёне на 2014-2018 гады», якую распрацавалі ў рамках вышэйназванага праекта.

— Наогул, ідэю падказала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Таццяна Кананчук, якая з’яўляецца народнай абранніцай ад нашай акругі, — расказвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Анжэліка Гоман. — Яна прыехала да нас з прадстаўніком Міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторый, і ён дэталёва расказаў аб праектах, якія паспяхова рэалізуюцца на забруджаных радыяцыяй землях. У прыклад прывёў Слаўгарадскі раён, дзе мясцовыя жыхары дабіліся значных поспехаў у адраджэнні вытворчасці хатніх сыроў, а цяпер там працуюць над маштабным турыстычным праектам.

У Краснаполлі хутка зразумелі, што справа па адраджэнні садоў абяцае палепшыць эканоміку раёна, а галоўнае, забяспечыць карыснай справай мясцовае насельніцтва. На працягу года ўдзельнікам праекта бясплатна выдаваліся саджанцы і ўвесь неабходны для догляду саду інвентар. Акрамя гэтага, праводзіліся розныя трэнінгі і семінары, з садаводамі-пачаткоўцамі працавалі вопытныя эксперты. Усё гэта фінансаваў Глабальны экалагічны фонд. Сродкі ўкладзены, цяпер людзям трэба самім развіваць сваю справу і ўцягваць іншых у гэты працэс.

Яблык таварнага выгляду

Найперш арганізатары зацікаўлены падтрымаць шматдзетныя і сацыяльна не абароненыя сем’і. Удзельнікаў у раёне выбіралі на конкурснай аснове. Наталля Козенцава лічыць, што яе сям’і вельмі пашчасціла трапіць у гэты праект. Разам з мужам яна выхоўвае чацвярых дзяцей. Сям’я вялікая, лішняя капейка заўсёды на ўліку. Тым больш што працаваць на зямлі ім не прывыкаць. Ёсць свая гаспадарка — свінні і гусі, але заўсёды была мара закласці свой сад. Выпадак вырашыў усё.

— Нам выдзелілі 45 дрэў — 35 яблынь і 10 груш, прычым бясплатна, — кажа Наталля. — Сёння адно дрэва каштуе не менш за 100 тысяч рублёў, а каб купіць некалькі дзясяткаў, патрэбны вялікія грошы. Дзеці з задавальненнем дапамагалі, капалі ямкі, апускалі туды дрэўцы, палівалі іх, а раніцай падхопліваліся, каб збегаць паглядзець, як там іх зялёныя «выхаванцы». Гэты праект наогул шмат чаго нам даў. Я пабывала на семінарах у Доўску, Брагіне, Ляхавічах, у мяне з’явіліся новыя знаёмыя, з якімі мы размаўляем на агульныя тэмы. Не дзіўна, што нашы дзеці таксама праяўляюць цікавасць да справы. Сёлета старэйшы сын паступіў у Горацкую сельгасакадэмію.

Школьны гадавальнік — для ўсіх ахвотных

У конкурсе на арганізацыю гадавальніка перамагаў Пачапоўскі ВПК дзіцячы сад-школа.

Гадавальнік быў адкрыты сёлета, але праца пачалася яшчэ летась. За кошт фінансавання праекта падрыхтавалі глебу, унеслі неабходныя ўгнаенні, зрабілі агароджу і арганізавалі кропельны паліў. Без гэтай карыснай сістэмы сёлета, калі лета не вельмі песціла дажджамі, мала што здолела б вырасці. Глабальны экалагічны фонд прафінансаваў таксама набыццё мотаблока, пасадачнага матэрыялу і садовага інвентару. Пры, здавалася б, невялікіх памерах гадавальніка (0,41 га) тут налічваецца 5 тысяч саджанцаў пладова-ягадных культур. На гэты гадавальнік у мясцовых дэпутатаў вялікія спадзяванні. Менавіта ён у будучым прызваны забяспечваць саджанцамі ўсіх ахвотных.

— Гэта першы праект, які рэалізуецца на тэрыторыі Беларусі па тэхналогіі «зялёная эканоміка», — кажа Віталь Гердзій, спецыяліст па эканамічных пытаннях Міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторый. — Людзям даецца магчымасць палепшыць сваё фінансавае становішча, ствараюцца механізмы пастаяннай падтрымкі на месцах. Калі далей яго развіваць (маю на ўвазе гадавальнікі), гэта прынясе фінансавую выгаду арганізацыям і сацыяльна не абароненым сем’ям, якія будуць атрымліваць дапамогу па закладцы будучых садоў ужо ад сваіх так званых донараў. Мы адкрыты для развіцця праекта па ўсёй тэрыторыі краіны. У 2 раёны па праграме малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду ўкладзена 50 тысяч еўра, не менш пайшло і на закладку гадавальнікаў у саміх арганізацыях. І цяпер настаў час ім самім вучыць іншых і пра ўсё расказваць. Гэта якраз і ўкладваецца ў паняцце «ўстойлівае развіццё сельскіх тэрыторый».

У абавязацельствах гадавальніка — яшчэ на працягу 4 гадоў забяспечваць бясплатна саджанцамі раённую праграму, у адпаведнасці з якой толькі ў Краснапольскім раёне 45 новых сем’яў павінны падключыцца да справы.

«Вуду» далі, а далей…

Мікалаю Малочку, галаве фермерскай гаспадаркі «Вегітаблес» з Брагіна (ад якога — усяго некалькі дзясяткаў кіламетраў да злашчаснага чарнобыльскага рэактара), нічога не перашкаджае вырошчваць чыстую прадукцыю, утрыманне радыенуклідаў у якой нават ніжэй за існуючыя нормы. Сакрэт у тым, што ён прытрымлівацца спецыяльных тэхналогій. Дарэчы, Мікалай з поспехам рэалізуе сваю садавіну-гародніну ў Гомелі. І там вялікі попыт на яе, нават сярод буйных сеткавых магазінаў. Асабліва карыснымі яго парады сталі для садаводаў Пачапоўскай школы, бо Мікалай мае вопыт па закладцы гадавальніка і ведае механізм яго рэгістрацыі.

Яго зямлячка з Брагіна Настасся Абашына сцвярджае: «Стасункі з крэатыўнымі людзьмі, творчасць на зямлі, новыя тэхналогіі — вось сакрэты гаспадарчай дзейнасці чалавека на зямлі. Усё пачынаецца з практыкі. Калі б мы не ездзілі, не вучыліся адзін у аднаго, нічога не атрымалася б».

— Мы на свае вочы пабачылі, якую карысць могуць прыносіць такія праекты, — кажа дырэктар Міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторый Сяргей Тарасюк. — Галоўнае — жаданне. Гадавальнік дае магчымасць замацаваць вынік, надаць устойлівасці ўсёй справе і дапамагчы іншым. Магчымасцяў яго хопіць, каб у кожным раёне Магілёўскай вобласці закласці некалькі гектараў садоў.

Вельмі паказальна, што ў раёне прыняты лакальны заканадаўчы акт — а менавіта праграма, якая распрацавана ў рамках праекта і накіравана на тое, каб адраджаць родныя вёскі і дапамагаць насельніцтву паляпшаць свае матэрыяльныя ўмовы. Іншымі словамі, тут створана і плённа працуе дзяржаўна-прыватнае партнёрства.

“Звязда”

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

26.04.2018 - 10:25 | Дмитрий Янков: консолидация общества - залог поступательного движения вперед во всех сферах

Консолидировать общество и все отрасли экономики, чтобы добиться поступательного и положительного движения вперед - один из основных посылов Послания Президента белорусскому народу и Национальному собранию.

28.03.2018 - 08:24 | Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций – Михаил Мясникович

Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций. Такое мнение высказал по итогам совещания членов Президиума Совета Республики, которое прошло в ОАО «Моготекс», председатель Совета Республики Михаил Мясникович.

21.03.2018 - 23:34 | Театральный форум «М@rt. контакт» стал символом творческого поиска - Василий Черник

Международный молодежный театральный форум «М@rt. контакт» стал символом настоящего творческого поиска и смелого художественного эксперимента. Об этом заявил сегодня на торжественном открытии мероприятия начальник главного управления культуры и аналитической работы Министерства культуры Беларуси Василий Черник.

05.03.2018 - 08:40 | Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности – Виктор Некрашевич

Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности, создании новых и модернизации действующих производств. Такое мнение высказал заместитель председателя Могилевского облисполкома Виктор Некрашевич, комментируя отчет правительства, Национального банка, облисполкомов и Минского горисполкома об итогах работы экономики за 2017 год и задачах по обеспечению устойчивого экономического роста.

23.02.2018 - 08:56 | Динара Алимбекова: мы готовились к этой эстафете и доказали, что лучшие

Спортсменка из Могилевской области Динара Алимбекова поделилась впечатлениями от выступления в эстафете, которая стала золотой для отечественных биатлонисток.