Вверх

Вы здесь

У Клічаўскім Доме культуры прайшоў рэгіянальны фестываль песні “Залатая мелодыя”

23 сакавіка ў Клічаўскім Доме культуры прайшоў рэгіянальны фестываль песні “Залатая мелодыя”. Канцэртная праграма з удзелам самадзейных артыстаў Клічаўскага, Бялыніцкага раёнаў Магілёўскай вобласці, Талочынскага раёна Віцебскай вобласці і Крупскага раёна Мінскай вобласці стала сапраўдным святам песні і музыкі для жыхароў і гасцей горада. Гледачы былі і ў ролі журы, шляхам галасавання ацэньвалі выступленне самадзейных артыстаў.

Атмасфера ў зале была прасякнута сардэчнасцю, душэўнасцю і выдатным настроем. Кожны асобны выканаўца, вакальны ансамбль пакінулі ў душы гледачоў самыя добрыя уражанні. На “выдатна” прайшлі выступленні вакальнага ансамбля “Нюанс” з Бялыніч, салістаў-вакалістаў Алы Жызнеўскай і Юрыя Яўсевіцкага з Крупак, Кацярыны Шафранскай з Талочына і Андрэя Гаварушкі з Клічава. У канцы свята на сцэну пад мелодыю песні “Песня застаецца з чалавекам” выйшлі ўсе каллектывы.

Гасцям былі ўручаны сувеніры у памяць аб Клічаўшчыне. А сімвал фестывалю “Залатая мелодыя”, саламяны скрыпічны ключ, быў передадзены Бялыніцкаму раёну, дзе пройдзе заключны канцэрт і будуць падведзены вынікі, уручаны дыпломы і падарункі. А мы, клічаўляне, не кажам фестывалю “бывай!”, мы кажам яму “да хуткай сустрэчы!”.

Астроўская Тамара Цімафееўна, намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Клічаўскага раёна

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.