Вверх

Вы здесь

“Калядныя ўзоры” майстроў Магілёўшчыны

Работы майстроў Магілёўшчыны былі прадстаўлены на штогадовай Рэспубліканскай выставе Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці “Калядныя ўзоры”, якая праходзіла ў мастацкай галерэі абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна ў Мінску з 16 снежня 2011 г. па 15 студзеня 2012 г.

Выстава ладзіцца штогод і прапануе наведвальнікам пазнаёміцца з творамі вядучых беларускіх майстроў, якія працуюць у разнастайных жанрах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сёлета на ёй экспанаваліся работы 115 членаў Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці з розных куткоў Беларусі, і амаль трэць з іх (34 ўдзельнікі) склалі майстры Магілёўшчыны.

Умельцы нашага рэгіёна прадставілі работы літаральна ва ўсіх традыцыйных жанрах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: салома- і лозапляценне, ткацтва, вышыўка, карункавязанне, разьба па дрэве, выцінанка, кераміка і інш. Высокі ўзровень твораў і самабытнасць таленту прадстаўнікоў Магілёўшчыны былі адзначаны дыпломамі. 13 мастроў нашай вобласці атрымалі Дыпломы I ступені, 9 – ІІ ступені, 2 – ІІІ ступені, 10 – Дыпломы ўдзельнікаў.

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.