Вверх

Вы здесь

10 сем’яў паспрачаюцца за перамогу ў творчым спаборніцтве «Мы – бабруйчане»

10 сем’яў паспрачаюцца за перамогу ў творчым спаборніцтве сярод сем’яў і сямейна-роднасных калектываў устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый горада «Мы – бабруйчане». Мерапрыемства ладзіцца ў межах рэгіянальнага фестывалю «Жывіце ў радасці».

У адборачным туры прынялі ўдзел сям’я Харанека (ДУА «Яслі-сад № 82 г. Бабруйска»), дзіцячы дом сямейнага тыпу Салодкіх, сем’і Гарэнка і Цвятковых (ААТ «Белшына»), сям’я Емяльянавых (ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г. Бабруйска»), сям’я Моніт (ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 1 ім. Я.К.Цікоцкага»), сям’я Кадуновых (Дом культуры ПУП «Універсал-Бабруйск»), сям’я Шчагельскіх (ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска»), сям’я Кузняцовых (ААТ «Славянка») і сям’я Крыловых (ДУА «Сярэдняя школа № 19 г. Бабруйска»).

Для выхаду ў фінал спаборніцтваў удзельнікам мерапрыемства неабходна было ў вольнай форме прадэманстраваць свае інтарэсы і захапленні, падрыхтаваць творчыя выступы, прэзентаваць вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія адлюстроўваюць гісторыю сям’і і яе дасягненні.

Па выніках конкурсу, падведзеных кампетэнтным журы, у фінал прайшлі ўсе сем’і, сярод якіх былі асабліва адзначаны дзіцячы дом сямейнага тыпу Салодкіх, сем’і Харанека і Крыловых.

Фінал свята запланаваны на май месяц бягучага года.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.