Вверх

Вы здесь

17 калектывам мастацкай самадзейнасці Магілёўскай вобласці прысвоены званні “народны” і “ўзорны”

Паспяхова для шэрагу аматарскіх калектываў Магілёўшчыны пачаўся 2012 год. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні культуры аблвыканкама.

Рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 17 калектывам мастацкай самадзейнасці вобласці за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокі мастацкі ўзровень, актыўную канцэртную і выставачную дзейнасць прысвоены званні “народны” і “ўзорны”.

Так, “народнымі” сталі:

- аркестру народных інструментаў “Спадчына” дзіцячай музычнай школы №2 аддзела культуры Магілёўскага гарвыканкама;

- канцэртнаму ансамблю гітарыстаў “Аквілон” установы адукацыі “Дом дзіцячай і юнацкай творчасці “Эверест” Кастрычніцкага раёна г. Магілёва;

- аркестру духавых інструментаў раённага Цэнтра культуры аддзела культуры Магілёўскага райвыканкама;

- творчаму калектыву “Раманс” установы культуры “Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу” аддзела культуры Магілёўскага гарвыканкама;

- фальклорнаму калектыву “Ліпаўчанка” Вяліка-Ліпаўскага сельскага Дома культуры аддзела культуры Хоцімскага райвыканкама;

Званне “ўзорны” прысвоена:

- ансамблю скрыпачоў “Алегра” дзіцячай музычнай школы №3 аддзела культуры Бабруйскага гарвыканкама;

- студыі выяўленчага мастацтва “Фантазия и Я” дзяржаўнай установы адукацыі “Дом мастацкай творчасці для дзяцей і юнацтва г. Бабруйска”;

- харэаграфічнаму калектыву “Зачаравашкі” дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр пазашкольнай работы “Росквіт” г. Бабруйска;

- студыі “Саломінка” дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска”;

- ансамблю танца “Пацешкі” дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска”;

- студыі славянскай моды “Атрада” дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска”;

- ансамблю цымбалістаў “Вясёлка” дзіцячай школы мастацтваў аддзела культуры Быхаўскага райвыканкама;

- баянна-акардэоннаму аркестру дзіцячай школы мастацтваў аддзела культуры Клічаўскага райвыканкама;

- дзіцячай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Дэкор” дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №2 г.п. Круглае”;

- дзіцячай шоу-групе “Ціп-топ” установы культуры “Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу” аддзела культуры Магілёўскага гарвыканкама;

- дзіцячай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Залатая саломка” Дома рамёстваў аддзела культуры Шклоўскага райвыканкама;

- харэаграфічнаму ансамблю “Праменчыкі” дзіцячай школы мастацтваў аддзела культуры Шклоўскага райвыканкама.

“Шчыра віншуем мастацкіх кіраўнікоў і ўдзельнікаў названых калектываў з атраманнем высокіх званняў і зычым несці іх з гонарам, пацвярджаючы новымі творчымі дасягненнямі, няспынным удасканаленнем майстэрства, цікавымі плённымі ідэямі і іх актыўнай рэалізацыяй, - адзначылі спецыялісты ўпраўлення культуры. - Натхнення і новых творчых вышыняў!”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.