Вверх

Вы здесь

50-годдзе прысваення звання “народны” раённаму Цэнтру культуры святкавалі на тэатральным тыдні на Краснапольшчыне

З 19 па 25 сакавіка артысты і прыхільнікі народнага тэатра Краснапольскага раённага Цэнтра культуры святкавалі 50-годдзе прысваення звання “народны”. З гэтай нагоды ў раённым Цэнтры культуры прайшоў Тэатральны тыдзень. Увазе гледача былі прадстаўлены спектаклі лепшых тэатральных калектываў па выніках агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў Магілёўскай вобласці.

Пачаўся Тэатральны тыдзень з урачыстага адкрыцця, якое праходзіла ў фае Цэнтра культуры ў форме тэатралізаванага дзеяння з выкарыстаннем харэаграфічных замалёвак. Гледачу было прадстаўлена жыццё тэатра Краснапольшчыны з 1918 года да нашых дзён. Працягнулася адкрыццё спектаклем “Сабралася бедна басота” народнага аматарскага тэатральнага калектыву Хоцімскага РЦК. Дарэчы, п’еса да спектаклю была напісана адным з артыстаў гэтага калектыву А.Аляксандрыным. Самадзейныя артысты падарылі краснапольскаму гледачу мора пазітыўных эмоцый і добрага настрою.

Зусім іншым быу спектакль “Зорка над дахам” паводле п’есы Т.Далговай, які быщ паказаны 21 сакавіка. Твор прымусіў сучасную моладзь задумацца над сэнсам жыцця, проблемамі наркаманіі і чалавечых узаемаадносін.

23 сакавіка у Краснапольскім Народным тэатры адбылася прэм’ера спектакля “Вечар”. Тужлівае жыццё выміраючай вёскі і яе жыхароў пранікнёна перадалі артысты тэатра Іван Ткачоў, Людміла Зырына і Віктар Лазовік. У зале не засталося ніводнага чалавека, якога не захапіла і не ўсхавлявала дзея на сцэне.

Пасля прэм’еры артыстаў і гледачоў віншавалі намеснік начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама В.А.Лаўцоў і намеснік дырэктара абласнога метадычнага Цэнтра НТ і КАР Н.М.Ігнацьева. В.А.Лаўцоў зачытаў віншавальны адрас ад імя начальніка ўпраўлення культуры А.А.Сінкаўца і выказаў спадзяванне на сустэчу ў наступным годзе ў рамках Тэатральных вечарын на Краснапольшчыне.

Завершыўся тэатральны тыдзень спектаклем “Камедыя” тэатра “Валянцін” Магілёўскага гарадскога Цэнтра культуры і вольнага часу. Іскрамётны гумар артыстаў, іх выдатная гульня выклікалі ў гледачоў шквал эмоцый, у зале доўга не сціхалі апладысменты. Пасля заканчэння спектакля адбылося ўрачыстае закрыццё Тэатральнага тыдня. Начальнік аддзела культуры Краснапольскага райвыканкама А.М.Раманенка яшчэ раз павіншавала артыстаў і прыхільнікаў тэатра са святам і ўручыла Падзячныя лісты артыстам Народнага тэатра за вялікі ўклад у захаванне лепшых тэатральных традыцый Краснапольскага раёна.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.