Вверх

Вы здесь

Мерапрыемства, прымеркаванае да Дню яднання народаў Расіі і Беларусі, прайшло ў Дрыбінскам раёне

2 красавіка 2015 ў спартыўнай зале ЦФМ і СР прайшла таварыская сустрэча па валейболу і більярду «Беларусь і Расія – адзіная краіна», прымеркаваная да Дню яднання народаў Расіі і Беларусі. Таварыская сустрэча прайшла паміж прадстаўнікамі гарадоў Беларусі - Дрыбін, Горкі, Мсціслаў, Чавусы і прадстаўнікамі Расіі - п. Хіславічы і п. Манастыршчына Смаленскай вобласці.

У танцавальнай зале раённага Цэнтра культуры для ўсіх гасцей і ўдзельнікаў спаборніцтваў была прадстаўлена выстава работ ДПМ, фотаздымкаў шапавальства і прыроды Дрыбінскага краю, фотаздымкаў газеты «Савецкая веска». Таварыская сустрэча была адкрыта гімнамі Беларусі і Расіі, пасля чаго да прысутных звярнуўся старшыня Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта А.Р. Маслак і госці. У выкананні салістаў РЦК гучалі песні ў гонар свята. Пасля ўрачыстай часткі пачаліся спаборніцтвы, якія доўжыліся пяць з паловай гадзіны. Барацьба была «не на жарт», асабліва запершае месца. Пасля спаборніцтваў былі ўручаны дыпломы і прызы.

Ўзнагароды знайшлі сваіх пераможцаў, але гэта не значыць, што ёсць тыя, хто прайграў. Таму што Беларусь і Расія - адзіная краіна.

Н.А.Шуткова, метадыст РЦК

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.