Вверх

Вы здесь

Адкрыты дыялог з моладдзю

У рамках Года моладзі ў Бялыніцкім раённым Цэнтры культуры с пачатку года прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Сярод іх творчы праект “Каханне з першага погляду”, ток-шоу “Любоў – усяму аснова”.

3 красавіка ў раённым Цэнтры культуры адбыўся адкрыты мікрафон “Я ў гэты свет прыйшоў…”, у якім прынялі ўдзел вучні школ г.п. Бялынічы, урач педыятр раённай бальніцы Фурса Таццяна Віктараўна, старшы навуковы супрацоўнік раённага мастацкага музея імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі Самусева Алена Міхайлаўна, карэктар раённай газеты “Зара над Друццю” Магілеўчык Святлана Іванаўна, а таксама спецыялісты метадычнага аддзела раённага Цэнтра культуры. Ініцыятарам правядзення адкрытага мікрафона стала аматарскае аб’яднанне “Кругагляд”.

У межах мерапрыемства прайшло абмеркаванне пытанняў аб неабходнасці самавыхавання, культуры паводзін і вольнага часу, здаровым ладзе жыцця і г.д.

Пачалі гаворку з тэмы “Свет вачыма мастакоў”, якую асвяціла Самусева А.М. Яна спынілася на творчасці мастакоў землякоў Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Віктара Альшэўскага, Ларысы Журавовіч.

Затым цікава і змястоўна выступіў навучэнец 10 класа СШ №1 Мікіта Дземьянёнак, які захапляецца паэзіяй, піша вершы. Мікіта прачытаў верш “Красавік”, які склаў пад час мерапрыемства.

Удзельнік народнага тэатра мініяцюр “Імпульс” РЦК Аляксей Довгаль, выхаванец школы-інтэрната, прадэкламіраваў фрагмент тэатралізацыі, прысвечанай 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Урач педыятр Таццяна Віктараўна Фурса пазнаёміла ўдзельнікаў адкрытага дыялога з правіламі здаровага ладу жыцця, аб бяспецы харчовых прадуктаў, спынілася на тэме Сусветнага дня здароўя, які адзначаецца штогод 7 красавіка, раздала тэматычныя лістоўкі.

Святлана Магілеўчык карэктар раённай газеты “Зара над Друццю” прадставіла ўдзельнікам свой творчы праект “Першыя сцяжынкі”. Прапанавала ўсім, хто спрабуе сябе ў літаратурнай творчасці, прыносіць свае вершы і апавяданні ў рэдакцыю для размяшчэння іх на старонках газеты.Менавіта сама Святлана Іванаўна з’яўляецца пераможцай 2014 года конкурса апавяданняў, які праводзіць рэдакцыя рэспубліканскай газеты “Звязда”. Затым Святлана Іванаўна прачытала свой новы твор аб вясне, марах і добрым настроі.

Прысутным была прадстаўлена прэзентацыя аб дзейнасці раённага Цэнтра культуры, арганізацыі работы клубных фарміраванняў, якія дзейнічаюць пры цэнтры, у якіх кожны жадаючы можа рэалізаваць свае захапленні. Больш радрабязна сваю дзейнасць прадставілі народны тэатр мініяцюр “Імпульс”, узорны харэаграфічны калектыў “Сузор’е” раённага Цэнтра культуры (мастацкія кіраўнікі Т.Р.Чачура і І.І.Казімірская).

Акрамя гэтага, была арганізавана выстава інфармацыйна-рэкламных матэрыялаў, падрыхтаваных метадычным аддзелам аб дзейнасці клубных фарміраванняў районнага Цэнтра культуры.

Людміла Куранкова, метадыст Бялыніцкага раённага Цэнтра культуры

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.