Вверх

Вы здесь

У Асіповічах прайшоў агляд-конкурс дзіцячых творчых калектываў і выканаўцаў «Хваля збірае сяброў»

«Хваля збірае сяброў» - так называецца традыцыйны агляд-конкурс дзіцячых творчых калектываў і выканаўцаў, які 29 мая прайшоў у Вяззеўскім сельскім Доме культуры. Арганізатарамі агляду-конкурсу з’яўляюцца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Асіповіцкага райвыканкама, цэнтралізаваная клубная сістэма Асіповіцкага раёна і Вяззеўскі сельскі выканаўчы камітэт.

Гаспадары свята, удзельнікі ўзорнай эстраднай студыі “Хваля” Вяззеўскага сельскага Дома культуры, гасцінна прынялі 112 юных талентаў з розных куточкаў нашага раёна. Дзеці прыехалі з горада Асіповічы, аграгарадкоў Пратасевічы, Карытнае, Ліпень, Жорнаўка.

Юным выканаўцам далі магчымасць паказаць, наколькі яркімі і шчырымі могуць быць хлопчыкі і дзяўчынкі ў сваім непераадольным жаданні падабацца дарослым, захапляць, здзіўляць, зачароўваць. Ніводны глядач не мог застацца абыякавым да старанняў юных артыстаў — спевакоў, танцораў, музыкаў, акцёраў. Нельга было не заўважыць, як яны хваляваліся, як радаваліся кожнай усмешцы сваіх удзячных гледачоў, кожнаму ўсплеску іх шчодрых апладысментаў. І, разам з тым, намагаліся трымацца на сцэне ўпэўнена, як сапраўдныя артысты.

Арыгінальныя касцюмы, цікавыя пастаноўкі, вершы, песні — усё было прыгожа і на высокім мастацкім ўзроўні. І гледзячы на гэтыя шчаслівыя твары, на гарэзлівае зіхаценне дзіцячых вачэй, можна было ўпэўніцца: стараліся недарма — стварылі сапраўднае свята і для сябе, і для тых, хто хваляваўся за маленькіх артыстаў у зале.

Дырэктар Вяззеўскага СДК Мікалай Забаўскі

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.