Вверх

Вы здесь

7 чэрвеня ва ўрочышчы Байкава Чавускага раёна пройдзе ІІІ міжрэгіянальнае свята-конкурс “Зялёныя святкі”

Самая знакамітая і ўшанаваная крыніца Чавускага раёна – Байкаўская. Дакладней – гэта цэлы каскад крыніц. Знаходзіцца гэта святое месца каля вёскі Петухоўка. Адна з крыніц узята ў драўляны зруб. Амаль каля кожнай крынічкі – крыж, дзесьці жалезны, а дзесьці драўляны. Тут жа ёсць і абразы з выявамі Божай маці і маленькага Ісуса. На Сёмуху з Петухоўкі прыносяць абраз Святой Сёмухі. Тут асвячаецца вада, праходзяць набажэнствы і народныя гульні.

7 чэрвеня на Байкаўскай крыніцы адбудзецца трэцяе міжрэгіянальнае свята-конкурс “Зялёныя святкі”, падчас якога лепшыя фальклорныя калектывы вобласці будуць дэманстраваць свае творчыя праграмы, што ўключаюць траецкія песні, карагоды, традыцыйныя гульні і абрад “Кумленне”.

Таксама падчас свята адбудзецца традыцыйнае асвяшчэнне крыніцы.

Праграма свята

09.00 – 10.30 – крыніцы “Байкава”. Сустрэча ўдзельнікаў, гасцей свята, заезд жыхароў раёна. Арганізацыя выставы майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

10.30 – 17.00 – працуюць гандлёвыя рады.

11.00 – урачыстае адкрыццё свята.

11.15-11.45 – абрадавая праграма “Зялёныя святкі” Петухоўскага цэнтра фальклора, выступленне народнага фальклорнага гурта “Незабудкі” в. Галавенчыцы КСЦ а/г Вусце.

11.45-13.00 – міжрэгіянальны конкурс “Зялёныя святкі” удзельнікаў фальклорных калектываў вобласці і раёна.

13.00 – 13.45 – асвяшчэнне крыніцы “Байкава”.

13.45 – 14.15 – падвядзенне вынікаў конкурснай праграмы. Заключны карагод усіх удзельнікаў конкурснай праграмы.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.