Вверх

Вы здесь

Абласное свята “Народная прыпеўка – 2015” прайшло ў Слаўгарадзе

20 чэрвеня ў горадзе Слаўгарадзе Магілеўскай вобласці прайшло абласное свята “Народная прыпеўка – 2015”. Арганізатарам свята выступіў Слаўгарадскі раённы выканаўчы камітэт, арганізацыйна-метадычную дапамогу ажыццяўляла ўстанова культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”.

Свята, якое было прымеркавана да 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, праводзілася ў мэтах развіцця і папулярызацыі такіх жанраў народнай культуры як прыпеўка, традыцыйная ігра на гармоні, народныя спевы, а таксама пошуку таленавітых індывідуальных выканаўцаў і калектываў, павышэння мастацкага ўзроўню калектываў і выканаўцаў, аднаўлення іх рэпертуару на прыкладзе лепшых ўзораў фальклорнай спадчыны і мясцовага аўтэнтычнага матэрыялу, фарміравання ў маладога пакалення пачуцця павагі да народнай культуры як асновы нацыянальнай самабытнасці.

Падчас свята прайшлі конкурсныя выступленні індывідуальных выканаўцаў, калектываў мастацкай творчасці па трох намінацыях: “Прыпевачнікі”, “Гарманісты”, “Гурты і ансамблі” ў выкананні калектываў і індывідуальных выканаўцаў з раёнаў вобласці: Бялыніцкага, Быхаўскага, Бабруйскага, Горацкага, Дрыбінскага, Кіраўскага, Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Крычаўскага, Краснапольскага, Круглянскага, Мсціслаўскага, Магілеўскага, Слаўгарадскага, Хоцімскага, Чавускага, Чэрыкаўскага і Шклоўскага. Удзельнікі конкурса прадставілі прыпеўкі, сярод якіх былі і франтавыя прыпеўкі, народныя песні, творы жартоўнага характару, найгрышы і інструментальныя кампазіцыі на гармоніку.

Была арганізавана работа імправізаваных сельскіх падворкаў – “Аграгарадок запрашае на свята”, ладзіліся выставы творчых работ устаноў адукацыі, культуры, раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. «Горад майстроў» запрашаў гасцей свята на выставу-кірмаш вырабаў майстроў розных відаў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і рамёстваў розных куткоў Магілёўскай вобласці.

Дыпломам першай ступені ў намінацыі “Гурты і ансамблі” быў узнагароджаны народны ансамбль народнай песні “Прыпеўка” Мяжысецкага сельскага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Магілёўскага раёна”.

У намінацыі “Гарманісты” дыпломам першай ступені быў узнагароджан Кудравец Пётр Фёдаравіч, загадчык Алешкавіцкага сельска клуба дзяржаўнай ўстановы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна”.

У намінацыі “Прыпевачнікі” дыпломам першай ступені быў узнагароджан Падольскі Юрый Іванавіч, прадстаўнік Межысецкага сельскага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Магілёўскага раёна”.

Свята завяршылася заключным гала-канцэртам пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу. Яркай дзеяй стаў канцэрт гасцей свята Заслужанага ансамбля Рэспублікі Беларусь “Неруш”, мастацкі кіраўнік якога Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Валянціна Гладкая з’яўлялася старшыней журы конкурса свята.

Абласное свята “Народная прыпеўка – 2015” на радасць усіх удзельнікаў, арганізатараў і гледачоў прайшло весела, яскрава, каларытна, яшчэ раз подкрэсліў нязгасную павагу і любой да народнай песні і частушкі! І гэта не можа не радавать, бо захаванне народнай спадчыны, развіццё аматарскай творчасці іграе важную ролю ў фарміраванні духоўнасці, пачуцця патрыятызму і культурнай дабрасумленнасці падрастаючага пакалення.

Тузянкова Г.А, вядучы рэдактар УК “МАМЦНТіКАР”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.