Вверх

Вы здесь

Дзень моладзі адсвяткавалі ў Дрыбіне

27 чэрвеня ў Дрыбіне на плошчы раённага Цэнтра культуры прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню моладзі.

Спачатку прайшоў конкурс гарадское манеўраванне, дзе ўсе жадаючыя маглі паказаць сваё ўменне ў фігурным ваджэнні аўтамабіляў і матацыклаў, а самыя ўмелыя вадзіцелі былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Потым першы сакратар РК ГА «БРСМ» Т.У. Брычыкава ўзнагародзіла лепшую, актыўную моладзь Дрыбінскага раёна дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

У 20.30 пачаўся конкурс маладых талентаў «Зорная дарожка», дзе моладзь нашага раёна спрабавала свае сілы ў розных жанрах: «тэатральны», «арыгінальны», «танцавальны», «музычны» і «прыз глядацкіх сімпатый». Конкурс прайшоў у вясёлай святочнай атмасферы. У журы была нялёгкая праца, бо ўдзельнікі з аграгарадкоў Пудаўня, Кароўчына, Міхееўка, Трылесіна, Расна, Цёмны Лес і з г.п. Дрыбін былі годнымі прадстаўнікамі таленавітай моладзі нашага раёна. Пераможцам конкурсу стала прадстаўніца г.п. Дрыбін Валерыя Вахціна.

Увесь вечар працавалі спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі, а заключэннем выдатнага моладзевага вечара стала святочная дыскатэка.

Метадыст РЦК Н.А. Шуткова

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.