Вверх

Вы здесь

Абласны семінар старшынь раённых арганізацый ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” прайшоў на Асіповіччыне

На Асіповіччыне прайшоў выязны абласны семінар старшынь раённых арганізацый ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. Сустрэча баявых таварышаў адбылася пад началам кіраўніка Магілёўскай АА ГА “БСВВА” Мікалая Васіленкі. На ёй таксама прысутнічалі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Калтуноў, старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч.

Прысутнасць высокіх гасцей на гэтым мерапрыемстве — не толькі даніна павагі да аднаго з найбольш сацыяльна актыўных грамадскіх аб’яднанняў Беларусі. Гэта яшчэ і ўпэўненасць дзяржавы, што “афганцы” праявяць уласцівыя ім патрыятызм, адказнасць і арганізаванасць у рашэнні тых складаных задач, што стаяць сёння перад нашай краінай.

”Асіповіцкі край”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.