Вверх

Вы здесь

П’яны вадiзцель – патэнцыйны забойца!

Аб тым, што “п’янае” кіраванне аўтамабілем не даводзіць да дабра, ледзь не кожны дзень сведчаць ДТЗ са смяротным зыходам. А калі аматарам прыгод пад уздзеяннем “зялёнага змію” і ўдаецца “падмануць” лёс, хутчэй за ўсё, плачэўны вынік можна лічыць толькі справай часу.

Ці думаў жыхар в. Выйлаў, чым абернецца яго ліхацтва, калі позна вечарам 22 красавіка, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, сеў за руль уласнага “БМВ” і адправіўся калясіць па дарогах раёна. На павароце 51-га кіламетра аўтадарогі Шклоў-Бялынічы каля а/г Ланькаў, малады чалавек не ўлічыў дарожныя ўмовы, не справіўся з кіраваннем  і з’ехаў у кювет, дзе сутыкнуўся з прыдарожным дрэвам. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў гора-вадзіцель загінуў на месцы ДТЗ. Жыхар а/г Іскра, які знаходзіўся на пасажырскім сядзенні, атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджанні.

Падобны выпадак адбыўся і некалькімі тыднямі раней, толькі ахвярай нецвярозай легкадумнасці стаў пасажыр аўтамабіля “Рэно”, жыхар Вялікай Машчаніцы. У “п’янае” падарожжа ён адправіўся з 22-гадовым аднавяскоўцам, які нават не меў правоў на кіраванне, але, тым не менш, пад уздзеяннем алкаголю сеў за руль. Рухаючыся па дарозе Бялынічы-Стараселле-Эсьмоны паблізу в. Кулакоўка ён не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль з’ехаў у кювет і абярнуўся. Пасажыр загінуў на месцы, а вадзіцель атрымаў шматлікія траўмы. У адносінах да апошняга ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 317 КК РБ.

Яшчэ адзін выпадак “п’янай” несвядомасці адбыўся 16 чэрвеня. Жыхар райцэнтра, які не меў правоў на кіраванне, перш чым сесці за руль, парадкам “прыняў на грудзь”. Рухаючыся на аўтамабілі “Аўдзі” ў напрамку в. Заазер’е, ён з’ехаў у кювет і сутыкнуўся з дрэвам. Вадзіцель разам з 4 пасажырамі дастаўлены ў ЦРБ. Аўтамабіль атрымаў значныя механічныя пашкоджанні.

Сяргей ЖАРНОЎСКІ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Бялыніцкага РАУС, маёр мiлiцыi

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.