Вверх

Вы здесь

Пад аховай не толькi зброя…

Уладальнікам агнястрэльнай паляўнічай зброі мэтазгодна абсталёўваць памяшканні, дзе яна захоўваецца, тэхнічнымі сродкамі трывожнай сігналізацыі з вывадам на пульт цэнтралізаванага назірання Дэпартамента аховы МУС РБ.

Чалавек, які захапляецца паляваннем і мае ў карыстанні агнястрэльную зброю, ведае, што па заканадаўстве ён абавязаны захоўваць яе ў спецыяльна адведзеным месцы – сейфе, размешчаным па месцы жыхарства, з захаваннем умоў, якія выключаць доступ да зброі іншых асоб. Паляўнічы будзе адчуваць сябе больш спакойна, ведаючы, што яго зброя знаходзіцца не толькі пад надзейным замком, але і пад аховай сродкаў сігналізацыі.

Каб абсталяваць памяшканне сродкамі ахоўнай сінгалізацыі, трэба звярнуцца з заявай у тэрытарыяльнае падраздзяленне Дэпартамента аховы МУС РБ.

Памятайце, што раненне чалавека, якое стала следствам нядбайнага захоўвання зброі, можа абярнуцца турэмным зняволеннем для яе ўладальніка.

За інфармацыяй аб незаконным захоўванні зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў можна звярнуцца ў органы ўнутраных спраў. Памятайце! Асобы, якія добраахвотна здаюць незарэгістраваную зброю і боепрыпасы ў органы ўнутраных спраў, вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці.

Аляксандр Шутаў , ст. інспектар па ДП ААПП Бялынiцкага РАУС, маёр міліцыі

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.