Вверх

Вы здесь

Свята “У госці да Радзімічаў” пройдзе у Чавускім раёне

15 жніўня 2015 года ў вёсцы Радамля Чавускага раёна Магілёўскай вобласці адбудзецца этнічнае свята “У госці да Радзімічаў”, заснаванае на падзеях і стылістыцы IХ-ХІ стагоддзяў.

Пачнецца гулянне ў 11.00 і будзе працягвацца да самага вечара. Гасцей і турыстаў на пляцоўцы каля Замкавай гары чакае тэатралізаванае прадстаўленне са старажытным абрадам рытуальнага вогнішча, традыцыйнымі касцюмамі “Падарожжа ў мінулае”. Падчас свята разгорнецца  стылізаваны кірмаш, дзе будуць прадавацца вырабы майстроў і рамеснікаў Магілёўскай вобласці і г. Мінска, розная сувенірная прадукцыя, пройдуць майстар-класы, святочны канцэрт “Напевы радзімічскай зямлі” і канцэртна-танцавальная праграма з удзелам беларускіх этнакалектываў. Адным з галоўных эпізодаў кірмашу стане кулінарнае свята. У ім будуць актыўна задзейнічаны жыхары Радамля, якія прадставяць стравы мясцовай кухні. Будуць працаваць атракцыёны “Арэлі”,  “Трапны стралок”,  “Журавель”, “Бой  мяшкамі” і інш.

У свяце прымуць удзел этнаграфічныя калектывы і фальклорныя ансамблі з розных гарадоў Беларусі: этнаграфічны гурт “Ягорава гара”(г.Гомель), народны фальклорны ансамбль “Горскія храшухі” ( Краснапольскі р-н), музычны фолькпраект “Ягорава гара”(г. Гомель), музыка Сяргей Чубрык (г. Мінск), дуэт “Дзівабор” (г. Мінск), клуб гістарычнай рэканструкцыі “Алатырь” (Касцюковіцкі р-н), а таксама студэнцкія этнаграфічныя таварыствы гг. Мінска і Магілева.

Свята абяцае быць вельмі цікавым і незвычайным, дзякуючы глыбокай этнічнасці і пакланенню гісторыі.

Ганна Тузянкова, вядучы рэдактар УК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КПР»

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.