Вверх

Вы здесь

Свята “У госці да Радзімічаў” прайшло у Чавускім раёне

15 жніўня ў другі раз у весцы Радамля Чавускага раёна святкавалі міжрэгіянальнае этнічнае свята «У госці да Радзімічаў». Існуе гіпотэза, што племя радзімічаў асвойвалі міжрэчча Дняпра і Дзясны  менавіта з  тэрыторыі сучаснай вескі Радамля. Падчас даследаванняў археолагі высветлілі, што ў XII-XVII стагоддзях  ў Радамле існаваў феадальны замак.

У прывітальным слове старшыня Чавускага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Драздоўскі падкрэсліў сур’езнае значэнне свята: яно садзейнічае развіццю мясцовай тэрыторыі, турыстычнай інфраструктуры, актывізацыі малога і сярэдняга бізнэсу, прыцягненню жыхароў да мясцовай культуры. Далей  да  гасцей і жыхароў з пажаданнямі добрага святочнага настрою звяртаўся беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук , дацэнт Леанід  Калядзінскі.

Арганізатары свята распрацавалі турыстычную карту схему зяленых маршрутаў пад назвамі «Радамля-старажытны горад радзімічаў», «Жывая вада», «Стары паштовы гасцінец» з якімі можна было азнаеміцца каля увахода на стэндзе.

Гасцей і турыстаў, а таксама мясцовых жыхароў чакала тэатралізаванае прадстауленне пад назвай «Падарожжа ў мінулае», якое адбылося на імправізаванай пляцоўцы каля замкавай гары. Менавіта тут, спецыяльна для правядзення свята, па эскізах з месца археалагічных раскопак было збудавана традыцыйнае жыллё радзімічаў ІХ стагоддзя, а таксама выкладзена з камянёў і гліны самабытная печ. Цікавую, захапляльную тэатралізацыю, у аснову якой ляглі падзеі Х-ХІI стагоддзяў, падрыхтавалі  супрацоўнікі Чавускага РДК. Прадстаўленне ўяўляла яркае відовішча: з вопраткай і ўпрыгажэннямі, зробленымі па ўзорам, знойдзеных на раскопах. Гучалі песні, вадзіліся карагоды. Кульмінацыяй стала здабыванне жывога рытуальнага агню, а таксама адроджаны абрад "Турыцы". Увогуле, была цудоўна перададзена  стылістыка тых часоў.

Таксама арганізатары прадставілі канцэртную праграму, у якой прынялі удзел: студэнтцкае этнаграфічнае таварыствы гг. Мінска і Магілева, народны фальклорны ансамбль «Горскія харашухі» г.Краснаполле, дуэт   «Дзівабора» г.Мінск, народны фальклорны ансамбль «Паршынскія зоры» (Горацкі раён), фальклорны гурт «Вербніца» Іванаўскага СДК (Хоцімскі раён) і іншыя.

Падчас свята шырока разгарнуўся стылізаваны кірмаш, дзе майстры-рамеснікі Магілёўскай вобласці ўяўлялі свае вырабы, розную сувенірную прадукцыю, праводзілі майстар-класы. Адным з галоўных эпізодаў кірмашу стала кулінарнае свята, на якім жыхары вёскі Радамля ўявілі стравы мясцовай кухні. Для дзяцей і сталых  працавалі атракцыёны: «Стральба дзідай», «Бой мяшкамі», «Адчыні замок», «Прайдзі паміж мяшкоў», «Лоўля рыбы», «Меткі стралок», «Тур’я», «Пападзі ў кальцо», «Катанне на канях». Працаваў павільён «Манетны двор», на якім кляпалі манеты з пажаданнямі на  здароўе,  поспех, дабрабыт і інш.

Свята завяршыла танцавальна-забаўляльная праграмма з гульнёвымі момантамі.

Дзякуючы глыбокай этнічнасці і пакланенню гісторыі, свята атрымалася вельмі цікавым і незвычайным. 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.