Вверх

Вы здесь

Iстытут МУС на барацьбе са стыхіяй

Снежнае надвор'е, якое ўсталявалася ў Беларусі ў апошні час, дадало клопатаў не толькі камунальным службам, але і звычайным грамадзянам. Усе, хто не абыякавы да таго, што адбываецца вакол, выйшлі на барацьбу са стыхіяй. 

Курсанты Магілеўскага інстытута МУС таксама не засталіся ў баку ад  капрызаў надвор'я і выйшлі на ўборку. Так, хлопцы прыбіраюць бліжэйшыя двары, падыходы да аптэк, прыпыначныя пункты. Таксама курсанты раздаюць памяткі з інфармацыяй пра бяспечныя паводзіны. 

Асаблівыя цяжкасці выпалі на долю адзінокіх грамадзян.  Курсанты Магiлеўскага інстытута МУС прыйшлі на дапамогу пажылым людзям. Прыбралі снег у дварах, расчысцілі дарожкі, а таксама падаравалі крыху душэўнага цяпла старым. 

Любоў Шумілка

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.