Рус Бел Eng 中文

Ветэран працы, ганаровы грамадзянін Асіповіцкага раёна Уладзімір Роўбель

“Пачынаць трэба з сябе”, — так лічыць Уладзімір Роўбель, ветэран працы, ганаровы грамадзянін раёна. “Вялікую размову з Прэзідэнтам” ён назваў адкрытай і шчырай.

— Кіраўнік дзяржавы гаварыў аб праблемах, што існуюць у краіне і свеце, вызначаючы канкрэтныя задачы, над якімі трэба працаваць, — пад-крэсліў Уладзімір Iвана-віч. — На мяне заўсёды вялікае ўражанне робіць хуткая рэакцыя на любое правакацыйнае пытанне. Падтрымліваю яго наконт палітыкі дзяржавы. У яе аснове ляжыць стабільнасць і парадак. Усе сацыяльныя праграмы накіраваны на падтрымку ветэранаў вайны і працы, адзі-нокіх пажылых грама-дзян і інвалідаў. Першых засталося зусім мала, таму важна помніць пра кожнага. I ў нас з павагай адносяцца да помнікаў воінам і партызанам, якія загінулі на той жахлівай вайне.

Мне многа прыйшлося пабачыць і добрага, і дрэннага. Дзяцінства прыпала на пасляваенные гады. Яны былі не самымі лёгкімі, але мірнымі. Таму імпануе, што пытанням захавання міру на-дзяляецца вялікая ўвага. Асабліва зараз, калі развязваюцца ваенныя канфлікты ў суседняй Украіне, вядуцца інфармацыйныя войны.

Яшчэ Прэзідэнт гаварыў, што мы самі павінны клапаціцца пра развіццё краіны, яе дабрабыт. Згодзен цалкам: пачынаць трэба з сябе, а не ківаць на ўладу. Пакажы сам, які ты дбайны гаспадар: ці парадак у двары, ці не зарасла бацькоўская сядзіба, калі хата пустуе, ці апрацоўваецца зямля.

Як былы аграрый, заўважу, што злабадзённыя пытанні, звязаныя з сельскай гаспадаркай, таксама знайшлі месца ў абмеркаванні. Хлеб і малако на паліцах нашых магазінаў ёсць. Радуюся, што палі былога калгаса “Чырвоны сцяг”, які ўваходзіць зараз у філіял “Белшына-агра”, прыносяць ураджай.

«Асіповіцкі край»