Вверх

Вы здесь

Агляду-конкурсу дзіцячых і маладзёжных творчых калектываў “Хваля збірае сяброў” у Асіповічах

Традыцыйным у Асіповіцкім раёне стала правядзенне на прыканцы мая раённага агляду-конкурсу дзіцячых і маладзёжных творчых калектываў “Хваля збірае сяброў”, які ў гэтым годзе адбыўся 24 мая 2014 года і стаў чацвёртым па ліку.

Пачынаў конкурс свае першыя крокі як фестываль дзіцячай творчасці “Сузор’е талентаў” і насіў мясцовы характар. Ініцыятарам быў і застаецца Вяззеўскі сельскі Дом культуры, на базе якога і праводзіцца фестываль. У прошлым годзе ён набыў статут раённага і пачаў называцца аглядам-конкурсам дзіцячых і маладзёжных творчых калектываў “Хваля збірае сяброў”.

Агляд-конкурс заваёўвае сваю папулярнасць, аб чым яскрава сведчыць павелічэнне з кожным годам колькасці яго ўдзельнікаў. Сёлета іх налічвалася 61 чалавек, узрост якіх ад 7 да 18 гадоў.

Галоўныя мэты агляду-конкурсу: падтрымка і развіццё дзіцячай і маладзёжнай творчасці; захаванне культурных народных традыцый; стварэнне ўмоў для творчых зносін і выяўлення таленавітых дзяцей.

Пачаўся агляд-конкурс з знаёмства гледачоў і журы з работамі ўдзельнікаў намінацыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, творчая выстава была аформлена ў фае Дома культуры.

Прадоўжыўся агляд на сцэне Дома культуры канцэртам індывідуальных выканаўцаў і творчых калектываў. Вядучыя мерапрыемства па чарзе вялі творчую пераклічку з удзельнікамі агляду, якія прыехалі з горада Асіповічы, вёсак Жорнаўка, Карытнае, Ліпень, і вядома, юныя таленты вёскі Вяззе. Выступленне кожнага ўдзельніка суправаджалася відэарадам.

Прыемна адзначыць, што як і ў папярэднія гады конкурс стаў сапраўдным святам дзіцячай і маладзёжнай творчасці. Песенная прыгажосць, харэаграфічнае хараство, інструментальная меладычнасць, паэтычная натхнённасць, артыстычнасць і майстэрства панавалі на сцэне і ніхто не застаўся раўнадушным. Кожнага з удзельнікаў гарачымі апладысментамі віталі ўдзячныя гледачы і групы падтрымкі.

Завяршыўся агляд-конкурс узнагароджаннем удзельнікаў усіх намінацый і фотасесіяй на сцэне Дома культуры і ля фантана. Такія фотаздымкі сталі традыцыйнай завяршаючай кропкай свята. Радасныя ўсмешкі і яскравасць вачэй, як удзельнікаў, так і гледачоў, сведчылі аб атрыманых станоўчых і пазітыўных эмоцыях на свяце. Тыя з удзельнікаў, хто ўпершыню прымаў удзел у аглядзе з упэўненасцю заявілі, што абавязкова будуць удзельнічаць у наступным годзе. Гэта яскравае сведчанне зацікаўленасці юных талентаў аглядам-конкурсам.

Хамянок Н.А., вядучы метадыст ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Асіповіцкага раёна”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.