Вверх

Вы здесь

Бабруйскі ансамбль “Вольніца” выступіў на Міждзяржаўным фестывалі казацкай песні

19 кастрычніка народны казацкі ансамбль “Вольніца” Цэнтра вольнага часу і творчасці г. Бабруйска сумесна з коннаспартыўным клубам “Ярмак” прыняў удзел у Міждзяржаўным фестывалі казацкай песні “Гайда”. Фэстываль быў арганізаваны пры падтрымцы Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь і прысвечаны 200-годдзю перамогі ў Айчыннай вайне 1812 года. У ім прынялі ўдзел калектывы з Расіі, Украіны і Беларусі.

Народны казацкі ансамбль “Вольніца” падарыла слухачам шэраг песень, многія з якіх былі ўсімі знаныя і любімыя. Пасля таго, як ансамбль выканаў казацкую песню “Атаман” (саліст Дзмітрый Семянюк), Вярхоўны атаман Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання “Беларускае казацтва” Улаховіч Мікалай Дзмітрыевіч уручыў калектыву букет кветак і выказаў падзяку за прадстаўленне на высокім прафесійным узроўні казацкага мастацтва. Свой выступ калектыў завяршыў запальнай казацкай песняй “Ой ся, ды ой ся” (саліст Павел Пятруша) пад бурныя авацыі гледачоў. Уся зала стоячы апладзіравала бабруйскаму ансамблю.

Напрыканцы фестывалю беларускія калектывы праспявалі песню “Казакі ў Берліне”, сумесна з расійскімі выканалі казацкую песню “Любо, братцы, любо”, разам з калектывамі Украіны – украінскую народную песню “Распрагайце, хлопцы, коней”.

Усім калектывам, што прымалі ўдзел у Міждзяржаўным фестывалі казацкай песні “Гайда”, былі ўручаны дыпломы лаўрэатаў, памятныя прызы і кветкі.

М.М.Шайтура, метадыст арганізацыйна-метадычнага аддзела Палаца мастацтваў г. Бабруйска

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.