Вверх

Вы здесь

Чэрыкаўшчына: “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця”

На працягу 26 гадоў у раёнах, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, праходзіць Міжнародная сацыяльна-творчая акцыя “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця”, галоўная мэта якой – падтрымка таленавітых дзяцей і падлеткаў.

Вось і ў гэтым годзе 28 сакавіка Чэрыкаўскі раённы Дом культуры гасцінна прыняў удзельнікаў Міжнароднай акцыі.

На сцэне ў гэты дзень, разам з вядомымі артыстамі, пашчасціла выступіць маленькім зорачкам Чэрыкаўскага раёна: Аміне Дорахавай, Аліне Уладыкінай, Надзеі Малуцінай, Крысціне Бабровай, Карыне Ларыёнавай. А таксама яны атрымалі сувеніры і кветкі з рук народнага артыста Рэспублікі Беларусь, кампазітара Эдуарда Ханка.

Незабыўныя імгненні падарылі юныя ўдзельнікі акцыі чэмпіёны сусветнага чэмпіянату мастацтваў “Галівуд–2010” ансамбль народнага танца і песні з г. Мозыра “Палеская зорачка”. Абаяннем і артыстызмам паланілі слухачоў удзельніцы з групы “Бай Сити” і артыст беларускай эстрады Яўген Хаменка.

Для юных гледачоў сваю тэатральную пастаноўку паказаў музычны дзіцячы тэатр “Фантазія” Белдзяржфілармоніі.

Са сцэны Дома культуры гасцей павітала намеснік старшыні Чэрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта А.М.Новікава. Яна выказала шчырую падзяку арганізатарам акцыі “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця” за ўдзел у ажыццяўленні гэтага яркага міжнароднага праекта, які дазваляе юным талентам праявіць сябе і падарыць жыхарам раёнаў, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, незабыўныя імгненні сустрэчы з мастацтвам.

В.А.Машкова, дырэктар Чэрыкаўскага РМЦ

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.